Вы тут

Кубракоў узнагародзіў міліцыянераў Магілёўшчыны і Віцебшчыны


Урачыстая цырымонія адбылася ў знакавым для кожнага міліцыянера месцы — каля помніка байцам батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава. Каля манумента ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна сабраліся супрацоўнікі і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з розных падраздзяленняў дзвюх абласцей, а таксама Магілёўскага інстытута МУС.


Подзвіг байцоў міліцэйскага батальёна, які абараняў горад у гады Вялікай Айчыннай вайны, заўсёды будзе прыкладам для новых пакаленняў беларускіх міліцыянераў. У супрацьстаянні з ворагам героі, несучы вялікія страты, не адступілі, назаўжды засталіся на гэтай безыменнай вышыні.

Сімвалічна, што менавіта тут у Год гістарычнай памяці ўручылі заслужаныя ўзнагароды тым, хто зараз знаходзіцца на перадавым рубяжы барацьбы са злачыннасцю, самааддана нясе службу дзеля бяспекі грамадзян, мірнага неба і парадку на вуліцах нашых гарадоў.

Міністр, начальнікі УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня, УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук, кіраўнікі падраздзяленняў усклалі вянкі і кветкі да помніка. Адбылася хвіліна маўчання.

Адкрываючы мерапрыемства, Іван Кубракоў нагадаў, што такія ўрачыстыя рытуалы гэтымі днямі праходзяць па ўсёй краіне. «Сёння мы сабраліся на святой для кожнага міліцыянера, кожнага грамадзяніна краіны зямлі, — падкрэсліў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — У страі — супрацоўнікі, якія ў асаблівых умовах выканалі свой абавязак да канца».

Міністр павіншаваў прысутных са знамянальнай падзеяй, пажадаў моцнага здароўя і руху толькі наперад. «Таксама словы падзякі адрасую і членам вашых калектываў, бо толькі згуртаванай камандай можна выканаць пастаўленыя задачы, — адзначыў генерал-лейтэнант міліцыі. — Як гэта зрабіў міліцэйскі батальён у пачатку Вялікай Айчыннай вайны».

Іван Уладзіміравіч таксама падзякаваў родным, блізкім, калегам, якія заўсёды побач і падтрымліваюць у цяжкую хвіліну.

Цырымонія ўзнагароджання атрымалася памятнай і ўрачыстай. Асабліва для начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Клімавіцкага РАУС Віктара Мінчанкі, якому ўручылі пагоны падпалкоўніка міліцыі. Званне яму было прысвоена ў парадку заахвочвання на адно вышэй за прадугледжанае па займаемай пасадзе. Гэта стала годнай ацэнкай прафесіяналізму і асабістых якасцяў супрацоўніка. Салідарны з гэтым і грамадзяне.

Сярод іх — і жыхар аграгарадка Палашкова Клімавіцкага раёна Аляксандр Васіленка. Да супрацоўніка міліцыі мужчына звярнуўся з просьбай адшукаць машыну, якая належыць яго 82-гадоваму бацьку. Справа ў тым, што, знаходзячыся за рулём, пажылы чалавек адчуў сябе дрэнна, з’ехаў з дарогі і адправіўся за дапамогай. Неўзабаве Аляксандр Мікалаевіч забраў бацьку з вёскі паблізу Хоцімска, а вось пра месцазнаходжанне машыны той нічога не ведаў — не запомніў, дзе пакінуў. Начальнік крымінальнага вышуку даў распараджэнне, і ў той жа дзень былі ўстаноўлены маршрут руху і месцазнаходжанне аўтамабіля. Грамадзянін забраў транспарт і падзякаваў Віктару Мінчанку за аператыўнасць і прафесіяналізм.

«Абавязак кожнага міліцыянера — уважліва ставіцца да патрэб людзей, адказна падыходзіць да рашэння іх праблем», — адзначыў супрацоўнік органаў унутраных спраў. — І, вядома, рабіць гэта не дзеля падзякі і ўзнагарод".

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.