Вы тут

Курс долара падскочыў амаль на 4 капейкі да 2,5921 BYN/USD


Долар завяршыў таргі на беларускай валютнай фондавай біржы ў панядзелак ростам з максімуму за 63 дні да максімуму за 125 дзён. Гэта ўжо шостае ўмацаванне запар.


Фота: pexels.com

За шэсць дзён бесперапыннага росту цана долара вырасла на 0,1202 BYN, а з пачатку снежня ўжо на 16 капеек. Такім чынам, з пачатку зімы долару ўдалося цалкам «адыграць страты», якія ён панёс.

Курс еўра вырас на 0,0130 BYN да 2,7300 BYN/EUR і апынуўся на максімуме за 167 дзён (5,5 месяца). На біржы сёння была здзейсненая ўсяго адна здзелка з еўра, што з’яўляецца гістарычным мінімумам.

Нават нязручна пісаць, але аб’ём таргоў на папярэдніх таргах быў амаль у 127 разоў больш, чым сёння. Афіцыйны курс еўра на заўтра будзе прыблізна роўны 2,7102 BYN/EUR. 

Цэнтральнай падзеяй на валютным рынку стала змяненне механізму таргоў еўра на БВФБ. Нацбанк 12 снежня выключыў еўра з кошыка валют, уключыўшы кітайскі юань у дадатак да долара і расійскага рубля . Адначасова на біржы змянілі механізм разліку па еўра ў здзелках, якія заключаліся на біржы. Цяпер разлікі ажыццяўляюцца праз разліковыя рахункі, адкрытыя ў Беларусбанку і Еўразійскім банку развіцця. Тым самым ствараюцца гарантыі ажыццяўлення разлікаў у еўра ў выпадку ўвядзення новых санкцый з боку ЕС у дачыненні да беларускіх банкаў.

А вось курс расійскага рубля ўпаў на 0,0218 BYN да 3,9334 BYN/100 RUB і з мінімуму за 8 дзён паляцеў на мінімум за 206 дзён (амаль 7 месяцаў). Характэрна, што з пачатку снежня расійскі рубель патаннеў на 0,0491 BYN.

Як адзначаюць фінансавыя аналітыкі, на гэтым тыдні беларускія экспарцёры будуць прадаваць валюту для выплаты падаткаў, у сувязі з чым долар ЗША, еўра і расійскі рубель на БВФБ могуць крыху патаннець на фоне павелічэння аб’ёму таргоў імі. На мінулым тыдні беларускі рубель фактычна быў прывязаны да расійскага, у сувязі з чым курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы павялічыўся, у той час як курс расійскага рубля знізіўся.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?