Вы тут

Долар «сарваўся з прывязі»


Расійскі рубель, які падае, пацягнуў за сабой беларускі, што значна патаннеў да іншых валют.


Фота: pexels.com

Курс долара падскочыў адразу на 0,0674 BYN да 2,6595 BYN/USD і з максімуму за 125 дзён (4 месяцы) падняўся да максімуму за 162 дні (амаль 5,5 месяцаў). Характэрна, што долар даражэе ўжо сёмы раз запар. За час гэтай серыі яго цана вырасла на 18 капеек. З пачатку снежня курс долара падняўся амаль на 23 капейкі.

Курс еўра ірвануў уверх яшчэ мацней — адразу на 0,0819 BYN да 2,8119 BYN/EUR і з максімуму за 167 дзён (5,5 месяцаў) паляцеў на максімум за 237 дзён (амаль 8 месяцаў).

Ужо другі дзень запар на біржы была здзейснена ўсяго адна здзелка з еўра. Гэта гістарычны мінімум. Аб’ём таргоў застаўся на ўчарашнім узроўні — усяго 30 тысяч еўра. Гэта вельмі мала, але не гістарычны мінімум, таму што на мінулым тыдні ў сераду было яшчэ менш — 28 тысяч еўра.

Калі на біржы аб’ём таргоў вельмі маленькі, курс можа скакаць вельмі моцна ў абодва бакі. Між іншым, дробныя гульцы маюць магчымасць на яго істотна ўплываць, але Нацбанк з пачатку мінулага тыдня памяняў механізм вызначэння афіцыйнага курсу еўра.

Курс расійскага рубля абваліўся на 0,0744 BYN да 3,8590 BYN/100 RUB і аказаўся на мінімуме за 222 дні (больш за 7 месяцаў).

Другі тыдзень запар беларускі рубель з паскарэннем таннее да ўсіх валют акрамя расійскага рубля.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.