Вы тут

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб працягу на 2023 год бязвізу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб падаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму ўезду, дзеючага з Літвой, Латвіяй і Польшчай, перадае БелТА.


Нагадаем, з 15 красавіка 2022 года бязвіз быў уведзены для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус не грамадзяніна Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года — для грамадзян Польшчы. Дзеянне адпаведнага парадку ўезду прадугледжана да канца бягучага года.

За перыяд прымянення бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі амаль 370 тыс. грамадзян Еўрасаюза (грамадзяне Літвы — больш за 70%, Латвіі — каля 20%, Польшчы — 10%).

У пацверджанне адкрытасці нашай краіны, нацэленасці на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў сёння было прынята рашэнне аб падаўжэнні бязвізавага рэжыму. Грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы і далей змогуць без перашкод наведваць Рэспубліку Беларусь, сустракацца са сваякамі, наведваць месцы пахавання, атрымліваць медыцынскія і іншыя паслугі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.