Гэтая заакіянская валюта ўмацоўваецца да беларускага рубля ўжо сёмы раз запар, адкінуўшы яго на мінімум за 225 дзён. Долар не ўдаецца ўтрымаць ужо 9 таргоў запар, а еўра — 5 таргоў запар.
Курс долара скакнуў уверх яшчэ на 0,0445 BYN да 2,7370 BYN/USD і з максімуму за 167 дзён паляцеў на максімум за 246 дзён. За дзевяць дзён бесперапыннага росту кошт долара вырас на 0,2651 BYN, а з пачатку снежня ўжо на 0,3045 BYN.
Прыкладна столькі ж дадаў курс еўра — плюс яшчэ 0,0481 BYN да 2,9135 BYN/EUR і спыніўся на максімуме за 245 дзён (8 месяцаў). Еўра 22 снежня падаражэў ужо пяты раз запар. За гэты час яго курс сумарна падскочыў на 0,2168 BYN. Колькасць здзелак з еўра на біржы сёння ўжо ў 6 разоў большая, чым у панядзелак і ў аўторак.
Курс расійскага рубля ўпаў на 0,0296 BYN да 3,7985 BYN/100 RUB — мінімуму за 225 дзён (7,5 месяцаў). За сем дзён бесперапыннага зніжэння кошт расійскага рубля ўпаў на 0,1650 BYN.
Сяргей КУРКАЧ
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.