Навукова-практычны семінар на гэту тэму адбыўся ў сценах буйнейшай інфармацыйнай установы, якая забяспечвае дзейнасць навукоўцаў і спецыялістаў розных галін. Навукоўцаў, пісьменнікаў, захавальнікаў вуснага фальклору, музыкантаў і спевакоў віталі Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў і акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя.
Было заслухана выступленне кандыдата гістарычных навук Зміцера Скварчэўскага на тэму касмалагічных вобразаў і матываў каляднай абраднасці. Батлеечную дзею паказаў народны тэатр «Батлейка», што створаны пры Мірскім дзяржаўным каледжы. Этналінгвіст і фалькларыст Алена Боганева расказала пра беларускія легенды Раства, пісьменніца Алена Масла падзялілася сваімі думкамі пра творчасць. Абрадавыя песні Падняпроўя выканаў Аляксандр Галкоўскі з вёскі Судзілы Клімавіцкага раёна, гэтыя ўнікальныя ўзоры фальклору ён пераймаў ад носьбітаў яшчэ ў мінулым стагоддзі.
Цікавым было выступленне навуковага супрацоўніка Інстытута матэматыкі і кібернетыкі Паўла Букі — як навуковец, ён прааналізаваў творчасць майстроў, стваральнікаў традыцыйнага беларускага саламянага аздаблення.
Супрацоўнікі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва і капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры падарылі ўдзельнікам семінара лекцыю-канцэрт «На Раство Хрыстова анёл прыляцеў».
Удзельнікі семінара азнаёміліся з выставай кніг беларускіх навукоўцаў і пісьменнікаў, якія закранаюць тэму фальклорнай спадчыны ў сваіх творах.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.