Вы тут

Сергеенка наведаў школу-інтэрнат у Маладзечне


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці», наведаўшы Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат, паведамляе БелТА.


Ігар Сергеенка падчас наведвання школы-інтэрнат у Маладзечне. Фота Алега Бяганскага, «Маладзечанская газета»

Цяпер у школе-інтэрнаце навучаюцца 85 выхаванцаў, з іх 22 з’яўляюцца дзецьмі-сіротамі. Усе рабяты маюць праблемы са зрокам. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прывёз навучэнцам ноўтбукі і салодкія падарункі. «Мы бачым, як з кожным годам, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мяняецца наша краіна, як мяняецца цудоўны горад Маладзечна, — звярнуў увагу Ігар Сергеенка. — Віншую вас з Новым годам, жадаю, каб вы раслі разумнымі, добрымі, папраўлялі сваё здароўе, каб стаць сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны».

Ігар Сергеенка расказаў журналістам, што ў акцыю «Нашы дзеці» ўцягнуты тысячы людзей. Але самае галоўнае — гэта дзеці, таму што ўсё гэта робіцца для іх. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што ў школе створаны выдатныя ўмовы, ёсць прафесійны педагагічны калектыў. «Тое, што мы робім для нашых дзяцей, мы ўбачым праз дзясяткі гадоў. Цяпер гэтую акцыю праводзяць дарослыя, якія 25 гадоў таму былі дзецьмі, калі мы праводзілі першыя такія мерапрыемствы. Гэта і ёсць пераемнасць пакаленняў у гэтай добрай справе, якая абуджае ўсё самае добрае і здаровае ў нашым грамадстве», — лічыць Ігар Сергеенка. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што і сам акунуўся ў атмасферу свята. Ён ведае многіх выхаванцаў, а таму сустрэўся з імі як са старымі сябрамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».