Вы тут

МАРГ узмацніў кантроль за пераднавагоднімі цэнамі і асартыментам


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праводзіць маніторынг цэн і тавараў напярэдадні зімовых свят, паведамляе БелТА.


«Напярэдадні навагодніх і калядных свят для забеспячэння стабільнасці на спажывецкім рынку краіны МАРГ узмацніў кантроль па забеспячэнні рознічнага гандлю таварамі навагодняга асартыменту, а таксама цэн на тавары павышанага спажывецкага попыту. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў паказваюць, што ў продажы прысутнічае шырокі асартымент мясной, малочнай прадукцыі, рыбы і прадуктаў яе перапрацоўкі, свежай і перапрацаванай плодаагародніннай прадукцыі, цытрусавых і кандытарскіх вырабаў», — расказалі ў прэс-службе.

На асаблівым кантролі МАРГ захаванне асартыментных пералікаў тавараў. Прадстаўлены прадукты харчавання шырокага цэнавага сегмента для задавальнення пакупнікоў з розным узроўнем даходаў, у тым ліку далікатэсныя, тавары з каляднай і навагодняй тэматыкай, у святочным афармленні, ёлачныя ўпрыгажэнні, штучныя ёлкі і іншыя.

«У арганізацыях гандлю прадстаўлены шырокі асартымент шампанскага (больш за 30 найменняў) і він пеністых (каля 40 найменняў). У рознічнай гандлёвай сетцы ёсць да 50 найменняў кандытарскіх навагодніх падарункаў, расфасаваных у баулы, мяккую ўпакоўку, тубы, мяккія цацкі, у тым ліку якія сімвалізуюць надыходзячы год, рознай формы і памераў вагой ад 0,3 кг да 3 кг. Функцыянуе амаль 1,1 тыс. ёлачных кірмашоў, дзе прадаюцца жывыя сосны і елкі, елкі ў кадках, навагоднія букеты. Кірмашы прадоўжаць работу да 31 снежня», — адзначылі ў МАРГ.

У краіне праходзяць перадсвяточныя і святочныя калядныя і навагоднія кірмашы, якіх запланавана больш за 500.

У МАРГ падкрэслілі, што маніторынг рознічнага асартыменту і цэнавай сітуацыі ў краіне будзе прадаўжацца, пры ўзнікненні неабходнасці, будуць прымацца аператыўныя меры рэагавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».