Вы тут

45 гадоў адсвяткавала адна з самых вядомых кнігарняў краіны — Дом кнігі «Светач»


Павіншаваць калектыў руплівых працаўнікоў на кніжнай ніве прыйшлі дзяржаўныя і прыватныя кнігавыдаўцы, калегі па сістэме кнігагандлю, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Кветкі, падарункі, цёплыя віншавальныя словы не заміналі працы кнігарні. Як і ў звычайныя дні, учора пакупнікі па-ранейшаму наведвалі залы «Светача», выбіралі патрэбную ім літаратуру. А яшчэ і ўчора і ў іншыя перадсвяточныя дні ў кнігарні ладзіліся розныя імпрэзы, аўтограф-сесіі. Нават музыка і спевы гучалі. Напрыклад, у выкананні народнага артыста Беларусі вядомага на ўсёй постсавецкай прасторы кампазітара Эдуарда Ханка. Ён, дарэчы, — яшчэ і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар многіх кніг, якія прысвечаны сакрэтам айчыннай і сусветнай эстрады. 


Адкрыў святкаванні генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч. З урачыстым прывітальным словам выступіў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. Разважаючы пра ролю кнігі ў сучасным грамадстве, ён зазначыў, што многае ў зносінах з чытачом і пакупніком залежыць і ад таго, наколькі ўнікліва да зместу кнігі падыходзяць самі працаўнікі кніжнага гандлю, наколькі здольны расказаць пра адметнасці таго ці іншага выдання. Пра сакральнасць прасторы кнігарні, пра тое, што на сутрэчу з навінкамі кнігавыдання варта ісці усёй сям’ю, пра выхаваўчую ролю кнігі на святочнай імпрэзе гаварыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў

Уладзімір Матусевіч.

Ігар Бузоўскі.

Андрэй Бугроў.

Павіншаваць калектыў «Светача» з юбілеем прыйшлі і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар —галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» празаік, паэт, літаратурны крытык Алесь Бадак, генеральны дырэктар Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар Маланяк, дырэктар выдавецтва «Народная асвета» Вікторыя Калістратава, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын і шмат хто яшчэ. 

Алесь Карлюкевіч.

Юбілейная імпрэза хаця і завяршылася, у «Светачы» з нагоды 45-годдзя і ў студзені наступнага года пройдзе яшчэ нямала сустрэч аўтараў кніг, выдаўцоў з чытачамі і пакупнікамі. Так што, спяшайцеся ў «Светач» па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 11. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Фота: sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».