Вы тут

У Магілёве падарылі навагодні настрой пацыентам дзіцячай бальніцы


Шмат цёплых слоў, віншаванняў, падарункаў перадалі хворым хлопчыкам і дзяўчынкам жыхары вобласці, прадстаўнікі болей чым 50 працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных форм уласнасці, дэпутаты. 


На гэты раз ініцыятарамі акцыі сталі члены Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім райсавеце дэпутатаў. 

— Сапраўды, акцыя «Збяры скрыначку дабра», якая калісьці была запушчана ў сацыяльных сетках, атрымала актыўную падтрымку, — адзначыў сенатар, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско. — Мы яе падглядзелі ў нашым рэспубліканскім цэнтры анкалогіі і гематалогіі, вырашылі паўтарыць і яна спрацавала. Гэтая акцыя праходзіла ў нас на базе аддзялення анкалогіі і гематалогіі, там вельмі цяжкія пацыенты — са злаякаснымі ўтварэннямі сістэмы крыві, лімфатычнай сістэмы. Там праводзіцца вельмі шмат ін’екцый, катэтэрызуюцца сасуды, робяцца іншыя балючыя медыцынскія маніпуляцыі. Для дзяцей раней гэта былі самыя жорсткія іспыты. Але акцыя дапамагла змякчыць негатыў. Зараз хлопчыкі і дзяўчынкі ідуць на працэдуры больш смела, таму што ведаюць пра «скрыначку дабра», чакаюць узнагароджання за сваю храбрасць. Ім даецца магчымасць выбраць падарунак. Гэта мінімізуе наступствы балючай працэдуры, слёзы. 

Урач прызнаецца, што такую акцыю завяршыць немагчыма. На працягу мінулага года было шмат людзей, якія тым ці іншым чынам памагалі дзецям са стацыянара. Хлопчыкі і дзяўчаты выбіралі падарункі невялікіх памераў, якія можна было б пакласці з сабой у ложак. Хлопчыкі часцей за ўсё бралі машынкі, дзяўчынкі, вядомая справа, — лялькі.

Нядаўна прадстаўнікі абласнога камітэта прафсаюзаў на чале са старшынёй Уладзімірам Цумаравым перадалі пацыентам абласной дзіцячай бальніцы цукеркі і цацкі, а ўстанове для ўмацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы — сертыфікат на тры тысячы рублёў. Бальніца атрымала для дзяцей салодкія падарункі і ад прафкама Магілёўскага аблвыканкама. Сюрпрызы перадала яго старшыня Алеся Каранкевіч. Артысты Магілёўскага каледжа мастацтваў падарылі дзецям чароўную навагоднюю казку.

Галоўны ўрач абласной дзіцячай бальніцы ў якасці сенатара таксама паспеў прэзентаваць своеасаблівую скрыначку дабра дзецям некалькіх дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах. Ён наведаў іх у рамках акцыі «Нашы дзеці». 

— У гэтых сем’ях створаны ўсе ўмовы для выхавання дзяцей, — адзначыў Ігар Каско. — Напрыклад, праз цёплы дом Ірыны Сцепаненка, маці-выхавацеля з дзіцячага дома сямейнага тыпу Чэрыкаўскага раёна, прайшло ўжо 54 дзіця. Сёння тут выхоўваюцца 10 хлопчыкаў і дзяўчынак. Былыя ж яе выхаванцы прыязджаюць сюды ў госці ўжо разам са сваімі дзецьмі. У гэтым доме вельмі жывая атмасфера дабра. Дзеці, якія там выхоўваюцца, вельмі адрозніваюцца ад звычайных, ведаюць, што такое праца, з адказнасцю выконваюць свае абавязкі: адзін бульбу чысціць, другі посуд мые. Аналагічная сітуацыя і ў вялікай сям’і з Крычаўскага раёна, дзе маці-выхавацель Ала Галатоўская выхоўвае 8 дзяцей. З гэтага дома выйшлі ў людзі ўжо болей чым 20 чалавек. 

Акцыя «Збяры скрыначку дабра» завяршылася, але толькі для таго, каб выйсці на новы віток у наступным годзе. Як адзначыў Ігар Каско, гэтая форма дапамогі ўжо стала традыцыйнай і многія ўжо не шукаюць нагоды падарыць радасць тым, каго да бальнічнага ложка прыкавала хвароба. Яны робяць гэта пастаянна. Як адна з мам, якая аднойчы ляжала ў Магілёўскай абласной бальніцы з сынам і пазнаёмілася з дзеткамі, у якіх наогул не было бацькоў. Зараз яна пастаянна перадае бальніцы сродкі гігіены і іншыя падарункі. 

Для таго, каб прынесці радасць іншым, не трэба асаблівай нагоды. Галоўнае быць не абыякавым чалавекам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ і з архіва Ігара КАСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».