Вы тут

З якім настроем будуць сустракаць Новы год беларускія спартсмены


Няцяжка здагадацца, якое агульнае жаданне пад бой курантаў загадаюць беларускія спартсмены і трэнеры, праводзячы гэты складаны год. Але ж Новы год – гэта яшчэ і выдатная магчымасць правесці час з сям'ёй, адпачыць і паставіць грандыёзныя мэты на наступныя 365 дзён. Пра свае навагоднія чаканні беларускія спартсмены і трэнеры расказалі «Звяздзе».


Фота з архіва НАК Беларусі

Іван Янкоўскі, галоўны трэнер нацыяльнай зборнай па вольнай барацьбе:

Навагодні настрой мне ствараюць мае дзеці, які чакаюць Новы год. Мы з'ездзілі ў Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза, нават для дарослых гэта казачнае падарожжа. Як і ўсе спартсмены, на 2023 год мы ўскладаем шмат спадзяванняў, што праб'ем гэтую блакаду і вернемся на міжнародную арэну. Гэта тое, што нам неабходна, да чаго мы імкнемся. Кожны спартсмен і кожны трэнер гэтага чакае. Таму 2023 год для нас - гэта год надзеі, што ўсё стане на сваё месца.

Марына Літвінчук, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2021 года па веславанні на байдарках:

Новы год - гэта сямейнае свята, якое заўсёды выклікае шчырыя эмоцыі і дае магчымасць атрымаць асалоду ад часу, праведзенага з роднымі і блізкімі. З года ў год мы імкнемся збірацца разам. Гэты год не стане выключэннем. Будзем радаваць падарункамі нашага сына Эльдара, які ў Дзеда Мароза папрасіў альбом для малявання, вялікую мяккую цацку і квадрацыкл.

Любоў Чаркашына, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года па мастацкай гімнастыцы:

Планы простыя - ісці наперад, верыць у лепшае. Сёння складана нешта планаваць на доўгатэрміновую перспектыву, таму ўсе планы бліжэйшыя. Галоўнае, каб усе былі здаровыя.

Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2008 года па цяжкай атлетыцы:

Настрой выдатны. Новы год буду адзначаць у коле сям'і, гэта сямейнае свята. Будзем будаваць новыя планы і рухацца ўперад. Я прыняў рашэнне ў гэтым годзе, незалежна ад таго, што я сам працягваю трэніравацца, стаць трэнерам. Гэта не замінае маёй спартыўнай кар'еры. Таму наступны год абяцае быць цікавым і насычаным.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.