Вы тут

Прэзідэнт зацвердзіў новыя правілы прыёму ў ВНУ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 2, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Правілы прыёму дапрацаваны з улікам вынікаў шырокага вывучэння грамадскай думкі і экспертных ацэнак, а таксама апрабацыі асобных норм у ходзе ўступнай кампаніі 2022 года. У цэлым абноўленымі правіламі прыёму захоўваецца замацаваная Кодэксам аб адукацыі сістэма паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Больш падрабязна з абноўленымі правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы можна азнаёміцца на інтэрнет-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

«Правілы накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў і забяспечваюць выкананне прынцыпу роўнай магчымасці паступлення ў ВНУ. Імі таксама прадугледжваецца ўдасканаленне адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў для атрымання запатрабаваных эканомікай краіны спецыяльнасцей», — адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У прыватнасці, без уступных іспытаў прадугледжваецца залічэнне пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд пры паступленні ў гэтыя ВНУ, выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку па рэкамендацыі наглядальнага саветы, выпускнікоў ліцэяў пры універсітэтах пры паступленні ў гэтыя ўніверсітэты, а таксама асоб, якія здалі адзіны дзяржаўны экзамен у Расіі (пры паступленні на платную форму навучання).

Па-за конкурсам будуць залічвацца дзеці ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў пры паступленні ў ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта і на ваенныя факультэты.

Уводзяцца асаблівыя ўмовы паступлення на спецыяльнасці для Узброеных Сіл, транспартных войскаў і органаў пагранічнай службы. На названыя спецыяльнасці абітурыенты будуць здаваць толькі два прадметы (мова і адзін профільны прадмет у форме ЦЭ або ЦТ).

Прадугледжваецца прыём на мэтавую падрыхтоўку па выніках унутранага іспыту ў ВНУ ў вуснай або практычнай форме (у залежнасці ад спецыяльнасці). Пры падачы дакументаў для паступлення абітурыент павінен прадставіць характарыстыку са школы (каледжа). Указам таксама замацоўваюцца паўнамоцтвы Мінадукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі, у тым ліку па вызначэнні парадку арганізацыі і правядзення ЦЭ і ўнутраных іспытаў, тэрмінаў прыёму дакументаў і залічэнні абітурыентаў.

«Мінадукацыі ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа, уключаючы ўнясенне змяненняў у адпаведныя пастановы Савета Міністраў, акты Міністэрства адукацыі і ВНУ. Па прынятых новаўвядзеннях будзе праведзена неабходная тлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку ў СМІ. Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканаленню нацыянальнай сістэмы адбору і падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй, зыходзячы з абазначаных Прэзідэнтам прынцыпаў справядлівага стаўлення да людзей і забеспячэння роўных умоў пры паступленні ў ВНУ», — дадалі ў прэс-службе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.