Вы тут

Палітыка гасціннасці


У гэтыя светлыя дні года, калі нават дарослыя спрабуюць паверыць у казку, калі зноў нараджаецца ВЕРА, ЛЮБОЎ, НАДЗЕЯ, а яшчэ дабрыня і спагада, калі сонейка імкнецца наверх, а дзень па хвілінцы прырастае, калі нават у не па-зімоваму цёплым паветры адчуваецца атмасфера Раства Хрыстова, беларусы паводзяць сябе па-хрысціянску. Памятаеце гэту біблейскую гісторыю, як немаўляці, што выратуе цэлы свет, не знайшлося нават маленькага куточка, дзе можна было прытуліцца. У Беларусі для вандроўнікаў месца заўсёды знойдзецца. «Ласкава запрашаем». Гэта не толькі словы з турыстычнага банара. Гэта мэйнстрым знешнепалітычнага ведамства краіны.


Прэзідэнт падтрымаў бязвіз. Для жыхароў Польшчы, Літвы і Латвіі гасіцінны рэжым дзейнічае ўвесь новы 2023 год. І гэта, здавалася б, толькі юрыдычная акалічнасць насамрэч люстэрка, якое шмат што паказвае. І толькі добрае для нашай краіны.

Колькі б на нашу краіну і ўладу ні «сыпалі» фальшы, бруду, фэйкаў, колькі б ні кпілі, колькі б ні спрабавалі разбіць аўтарытэт спецаперацыямі кшталту інцыдэнту з Ryanaіr, марна! Мы па-чалавечы. Асабліва да тых, чые прадстаўнікі ўлады больш за ўсё стараліся прынізіць Беларусь, зняць яе сцяг... Аб чым гэта сведчыць? Аб тым, што чуткі пра злобны и помслівы характар Лукашэнкі — чарговая хлусня. Яны ад нас спіраллю Бруно і бетоннай агароджай, а мы — жалезабетонным аргументам — бязвізам. Яны сцены непаразумення, а мы — масты сяброўства. Бо разумеем, што палітыка ў суседніх краінах — адно, а стаўленне да Беларусі асноўнай часткі насельніцтва гэтых краін зусім іншае.

Колькі б ні ўкладалі сродкаў заходнія інвестары ў стварэнне ў сумежных краінах «страшылак» аб Беларусі — марна. Так званае сарафаннае радыё перамагае ўсе намаганні цэнтраў псіхалагічнага ўздзеяння. А гэтыя беспадстаўныя і абсурдныя абвінавачанні, перасцярогі і запалохванні працуюць наадварот. Людзі едуць да нас, каб пераканаца ў іншым.

Жыхары Вільнюса, Рыгі і Варшавы едуць да нас. Едуць ахвотна. За мінулы год магчымасцю бязвізавага ўезду скарысталіся амаль 370 тысяч жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы. А гэта больш, чым палова насельніцтва Рыгі. Дарэчы, у Латвіі ўвялі турыстычны збор за суткі — еўра. У Беларусі — бязвіз. І дзе эканамічнаяя сітуацыя лепшая? І дзе турыстычнае асяроддзе больш транспарэнтнае?

Дарэчы, падаўжэнне бязвізу — гэта не толькі крок нашага знешнепалітычнага ведамства ў найлепшых традыцыях беларускай дыпламатыі — праяўляць ініцыятывы добрасуседства насуперак, і нягледзячы на ўсе тыя абмежаванні, якія існуюць у адносінах да беларускіх грамадзян. Гэта жаданне пацвердзіць адкрытасць краіны, нацэленасць на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў. Але гэта яшчэ і рэакцыя на зварот грамадзян іншых краін.

З пачатку дзеяння бязвізу рэгулярна, ледзьве не кожны дзень, на адрас МЗС — словы падзякі і звароты ад дыяспар, турыстаў ды і сваякоў падоўжыць гэту ініцыятыву. У Мінску да просьбаў суседзяў (людзей, а не ўлады) прыслухаліся.

Роднасныя, гістарычныя сувязі межаў не маюць. А палітыка Беларусі садзейнічае іх зберажэнню. А палітыкі ў суседніх краінах, якія гэтаму перашкаджаюць, сыдуць. Ну як палітыкі — кіраўнікі філіялаў англасаксонскіх латыфундый...

Вядома, можна з сарказмам сказаць: прыбалтыйскія турысты прыязджаюць пагрэцца у беларускія гатэлі і санаторыі ды на «цукровы» шопінг па «салодкіх» цэнах. Але насамрэч людзей прываблівае нават прамысловы турызм. Прыязджаюць паглядзець і зрабіць сэлфі ў лакацыях захаванай і ўзбагачанай савецкай спадчыны. Там такога няма. Еўрапейскія дарадцы знічшылі эканамічны суверэнітэт Прыбалтыкі нават без «хаймарсаў».

Адноўленыя замкі ды палацы, аўтэнтычныя абрады ды народныя промыслы. Усё гэта захавала Беларусь. А яшчэ трэба зразумець, што нельга па нечай дурной волі выкрасліць нашу краіну з карты Усходняй Еўропы. Бо нібыта польскі Міцкевіч альбо літоўскі Вітаўтас (літоўскі — увогуле спрэчная геаграфічная акалічнасць) вельмі цесна звязаны з Беларуссю. А наш народ увабраў у сябе ўсю прыгажосць розных культур.

Усё гэта прываблівае турыстаў. Бо нават у самым гушчары Белавежжа ў нас святлей і ўтульней, чым у кватэрах цэнтра Рыгі. Бадай што менавіта ў Беларусі жыве сапраўдная зімовая казка, і ад яе плотам не адгародзішся. Ды і што такое плот для ветлівых слоў з нашай песні, што сталі рэчаіснасцю нашай знешняй палітыкі: «Прыязджайце да нас у Беларусь!»

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.