Вы тут

Жыллё для ветэрана-афганца і паркінг разладу. Крупко правёў прыём грамадзян


Губернатар узяў звароты гамяльчан на кантроль.


Дапамогі ў вырашэнні спрэчнай сітуацыі з карыстаннем дваровай тэрыторыяй і падземным паркінгам на прыёме кіраўніка рэгіёна шукалі гамяльчане — жыхары пабудаванага прадпрымальнікам шматпавярховіка па вуліцы Парыжскай Камуны. 

Па словах заяўнікоў, з-за абмежавальных дарожных знакаў, уведзеных уласнікам падземнага паркінгу пад іх шматпавярховікам, уладальнікі кватэр не могуць карыстацца дваровай тэрыторыяй каля свайго дома. Прыдамавая тэрыторыя толькі нядаўна перададзена на баланс таварыства ўласнікаў жылля і, каб абсталяваць паркоўку, трэба падрыхтаваць адпаведную праектную дакументацыю. Зараз у таварыстве няма старшыні, які б вырашаў гэтыя пытанні, няма і ахвотных заняць гэтую пасаду. Жыльцы не выключаюць, што іх сітуацыю можна вырашыць, калі іх дом перадаць на абслугоўванне гарадской жыллёва-камунальнай службы. Жыхары дома паскардзіліся і на функцыянаванне падземнага паркінга, які, па іх словах, небяспечны для карыстання.

— Сход павінен прайсці канструктыўна. Пытанне вырашыцца ў першым паўгоддзі, — паставіў задачу кіраўніцтву адміністрацыі раёна правесці сустрэчу з жыльцамі Іван Крупко.

Калі за акрэслены час праблемы з функцыянаваннем падземнай паркоўкі не будуць ліквідаваны, доступ у паркінг абмяжуюць.

З просьбай дапамагчы вырашыць жыллёвую праблему на прыём кіраўніка рэгіёну звярнуўся гамяльчанін Ігар Іванавіч — ветэран вайны ў Афганістане. Як патлумачыў мужчына, ён пэўны час жыў у Расійскай Федэрацыі, але зараз працаўладкаваны на гомельскім прадпрыемстве, ад якога і атрымаў пакой у інтэрнаце. 

— У мяне ёсць кантузіі, розныя захворванні, хацеў бы сустрэць старасць у асобным жыллі, — звярнуўся ветэран-«афганец».

Мужчына падзяліўся, што спадзяецца атрымаць сацыяльнае жыллё. 

— Вывучым, якая ёсць магчымасць з улікам усіх аспектаў. Разгледзім варыянты, — пераканаў заяўніка губернатар.

Іван Крупко даручыў адказным службам аказаць гамяльчаніну ў тым ліку неабходную медыцынскую дапамогу. 

На прыём кіраўніка рэгіёна звярнуліся таксама гамяльчане, якія не задаволеныя, што да новай сістэмы каналізацыі на іх вуліцы будуць падключаны дадатковыя спажыўцы. Як распавялі заяўніцы, летам мінулага года за грошы кааператыву ўладальнікаў прыватнага жылля і бюджэтныя сродкі была пабудавана размеркавальная сетка каналізацыі на іх вуліцы. Цяпер да сістэмы падключаюцца іншыя вуліцы, паскардзіліся заяўніцы. Жанчын хвалюе, ці хопіць прапускной здольнасці новай сістэмы і, як будуць аплачвацца затраты пры ўрэзцы іншых спажыўцоў у пракладзеныя сеткі каналізацыі.

Як было адзначана падчас прыёму, прапускная здольнасць пракладзенай сістэмы ў сем разоў вышэйшая за аб’ёмы, якія ёсць цяпер. Кампенсацыі затрат на падключэнне да сеткі каналізацыі будуць разлічаны згодна з заканадаўствам і нарматыўнымі патрабаваннямі. 

Па даручэнні Івана Крупко спецыялісты аблвыканкама вывучаць сітуацыю, у якой апынуўся і яшчэ адзін заяўнік — Станіслаў Аляксандравіч. Летась на тэрыторыі Веткі мужчына трапіў у ДТЗ. Рухаўся з дапушчальнай хуткасцю, але трапіў у люк, накрыўка якога была не належным чынам закрыта, — распавёў мужчына. Як вынік — наезд на слуп лініі электраперадачы і разбітая машына. 

«З-за аварыі пазбавіўся працы, ды яшчэ і машыны, якая не падлягае аднаўленню»: апісаў сваё становішча заяўнік. 

Па кожным звароце, агучаным падчас прыёму грамадзян, Іван Крупко даў канкрэтныя даручэнні адказным службам. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.