Вы тут

Журы «Арт-парада ў Віцебску» завітала на Каляды ў Заронаўскі музей


6 снежня ў горадзе на Дзвіне прайшоў фінал ІV Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску», па выніках якога ўладальнікамі Гран-пры сталі Марыца Цілікян (Арменія) у намінацыі «Вакал» і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі ў намінацыі «Харэаграфія».


Фінал фестывалю супаў з калядным вечарам. Міжнароднае журы і госці пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Цэнтра культуры «Віцебск» Глеба Лапіцкага завіталі ў Заронаўскі музей, што ў Віцебскім раёне, каб далучыцца да беларускага абрадавага свята «Каляды» разам з юнымі экскурсаводамі.

«Будзь ваша здарова, як рыжык баровы», «Майце торбу грошай, жывіце ў раскошы. Збожжа — поўны клеці і павагу ў свеце» — пажаданні дабрабыту, плёну і здароўя ад Казы, Мядзведзя, Цыганкі і іншых персанажаў абрадавай замалёўкі ліліся гаманкой ракой.

Знайшлося ў святочны вечар месца не толькі жартам і калядным варожбам, але і калектыўным танцам з вясёлымі конкурсамі.

За шчырыя словы — салодкія і грашовыя падарункі.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.