Вы тут

Мезенцаў падарыў фонду імя Аляксея Талая сродкі індывідуальнай мабільнасці


Добрай навагодняй і каляднай традыцыяй у нашай краіне сталі дабрачынныя акцыі. У цэнтры ўвагі і віншаванняў — дзеці і пажылыя людзі. Не забываюць і пра інвалідаў, пра спартсменаў-паралімпійцаў, якія з’яўляюцца прыкладам для многіх людзей. Таму пацверджанне — падарункі сродкаў індывідуальнай мабільнасці (калясак) дабрачыннаму фонду імя Аляксея Талая. Сучасныя каляскі падарыў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў падчас урачыстай цырымоніі, якая прайшла ў Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У святочныя калядныя і навагоднія дні, калі ў краіне праходзяць традыцыйныя дабрачынныя акцыі, такое мерапрыемства мае асаблівае значэнне. Сярод удзельнікаў таксама былі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Дзмітрый Даўгалёнак, старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель і кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар’яна Шчоткіна.


«Алімпійскі рух не можа быць поўным, не можа быць маштабным, без паралімпійцаў, без іх волі, мужнасці, цярпення, без уліку таго прыкладу, які яны паказваюць грамадству. Без гэтага не было б згуртаванасці грамадства», — адзначыў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Ён адзначыў, што Аляксей Талай сваёй уключанасцю ў грамадскае жыццё дае прыклад многім маладым і дарослым людзям. «Разам з Фондам Аляксея Талая рэалізаваны цікавыя праекты, а ў новым годзе — праектаў, якія мы павінны ажыццявіць, яшчэ больш, таму наш падарунак будзе неабходны Аляксею і дапаможа быць яшчэ больш мабільным», — адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падкрэсліла, што ў міністэрства і фонда імя Аляксея Талая даўняя гісторыя супрацоўніцтва, якая мае канкрэтныя вынікі. «У 2021 годзе мы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і літаральна за два гады мы зрабілі вельмі вялікі крок, запусцілі два праекты, у рамках якіх стварылі электронную кнігу памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей — гэта чалавек на якога хочацца раўняцца. У падпарадкаванні міністэрства працы і сацабароны ёсць дзіцячыя дамы, якія мы з Аляксеем наведваем. Яго словы дапамагаюць дзецям убачыць жыццё іншымі вачыма і таксама імкнуцца да выніку. Мы сустракаліся з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. І пасля гэтых сустрэч я радавалася за бацькоў, якія па-іншаму сталі разумець жыццё. А калі нашыя паралімпійцы прыехалі з медалямі, разрываўся тэлефон з пытаннямі, у якую секцыю можна аддаць дзіця»,— расказала міністр.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук пагадзіўся з калегай. Ён падкрэсліў, што адна толькі прысутнасць Аляксея Талая на любым мерапрыемстве — гэта матывацыя для занятку спортам і дасягнення вынікаў у розных відах спорту. «Мы чакаем ад Аляксея яшчэ больш перамог на спартыўных арэнах», — падкрэсліў міністр.

Па словах старшыні Нацыянальнага Паралімпійскага камітэта Алега Шэпеля, людзі з абмежаванымі магчымасцямі нярэдка даказваюць і паказваюць, што могуць вельмі шмат. «Фонд Аляксея Талая робіць усё, каб паказаць, што чалавек з інваліднасцю запатрабаваны ў нашым грамадстве. Вынікі, медалі вельмі важна, але яшчэ больш важнейшае выцягнуць чалавека з чатырох сцен і прыцягнуць яго да актыўнага ладу жыцця. Я ўпэўнены, што тыя цяжкасці, якія ў нас зараз ёсць у выглядзе адхілення, мы разам пераадолеем», — адзначыў ён. Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Дзмітрый Даўгалёнак заўважыў, што з такімі людзьмі, як Аляксей Талай, і ніякія санкцыі не страшныя.

«Я бязмерна рады таму супрацоўніцтву з міністэрствамі і ведамствамі нашай краіны. Для нас шчасце быць карыснымi грамадству. Мы і надалей будзем развіваць нашу дабрачынную і міратворчую дзейнасць, у тым ліку і на тэрыторыі Данбаса і ў іншых месцах. Для мяне гэта вялікая ўзнагарода, гэтае прызнанне дзейнасці ўсяго нашага дабрачыннага фонду». — адзначыў Аляксей Талай. Ён асабіста правёў тэст-драйв новых калясак і высока ацаніў іх магчымасці і зручнасць.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.