Вы тут

«Кватэры на суткі» пераходзяць на адзіны падатак


Як паведамілі рэдакцыі ў падатковай інспекцыі па горадзе Мінску, у сувязі са зменамі, унесенымі ў Падатковы кодэкс (ПК) Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 2023 года індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па прадастаўленні месцаў для кароткатэрміновага пражывання, абавязаны прымяняць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб без права пераходу на іншы рэжым падаткаабкладання ў дачыненні да дадзенай дзейнасці.


Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія здаюць (будуць здаваць) жыллё ў першым квартале 2023 года, абавязаны ў тэрмін не пазней за 31 студзеня гэтага года прадставіць у падатковы орган падатковую дэкларацыю (разлік) па адзіным падатку за першы квартал 2023 года і зрабіць выплату адзінага падатку ў наступныя тэрміны: за студзень 2023-га — у тэрмін не пазней за 1 лютага па «старых» стаўках; за люты і сакавік — у тэрміны, адпаведна не пазней за 1 лютага і 1 сакавіка па «новых» стаўках гэтага года.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.