Вы тут

Выстаўка «Фарфоравае асарці» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі


У выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 12 студзеня адкрылася выстаўка «Фарфоравае асарці».


Гэта выстаўка сапраўды вартая ўвагі: звыш 500 фарфоравых прадметаў з асабістай калекцыі. Сярод іх казачныя і літаратурныя героі, цыркавыя артысты, балерыны, жывёлы, бюсты кампазітараў, паэтаў і пісьменнікаў, сервізы, а таксама фарфор на пастаральныя сюжэты, навагоднюю і касмічную тэмы. Тут прадстаўлены экспанаты з беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх заводаў.

Трэба адзначыць, што экспазіцыя складалася з фарфоравай калекцыі члена Праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Віктара Суворава. Падчас адкрыцця выстаўкі ён адзначыў, што фарфор — гэта той матэрыял, які аб’ядноўвае ўсіх людзей: ад хатніх гаспадынь да такіх выдатных людзей, як Юрый Гагарын (ён калекцыяніраваў фарфоравыя вазы).

Калекцыянер Віктар Сувораў.

Таксама калекцыянер даў адказ на пытанне, чаму выставе далі менавіта такую назву:

— Чаму асарці? Таму што тут прадстаўлены розныя кірункі калекцыяніравання фарфору. 

Выстаўку можна будзе наведаць амаль да канца 2023 года.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?