Вы тут

Навошта нам сёння трэба помніць жахлівыя ўрокі Вялікай Айчыннай вайны


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка на сустрэчах з моладдзю заўсёды нагадвае пра важнасць захавання гістарычнай памяці, недапушчэнне перапісвання гісторыі, пра неабходнасць ведаць і шанаваць гісторыю роднай краіны. У Год гістарычнай памяці гэтай тэме ў Беларусі надавалася вялікае значэнне. Навошта нам сёння трэба помніць тыя жахлівыя ўрокі Вялікай Айчыннай вайны, якія каштавалі нашай радзіме мільёны жыццяў? Наталля Тарасенка дзеліцца з чытачамі сваімі думкамі на гэты конт.


— У артыкуле 54 нашай Канстытуцыі гаворыцца, што абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца патрыятызм і захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, — кажа яна. — Тэма патрыятычнага выхавання стала сёлета ключавой у рабоце з усімі катэгорыямі грамадзян, але асаблівая ўвага — моладзі.

Цэнтральнае месца ў Год гістарычнай памяці было аддадзена тэме Вялікай Айчыннай вайны. Школам прысвойваліся імёны знакамітых землякоў і герояў, школьнікі вялі актыўную пошукавую работу, вывучалі ўстаноўленыя Генеральнай пракуратурай Беларусі новыя факты генацыду беларускага народа. Па ўсёй краіне ствараюцца ваенна-патрыятычныя клубы, у рабоце якіх задзейнічаны і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Усё гэта фарміруе ў моладзі адэкватнае ўспрыманне тых падзей, якія сёння адбываюцца, і прымушае мацней любіць і берагчы сваю радзіму.

У апошнія гады дакладна праявілася тэндэнцыя да адраджэння ў многіх краінах свету ідэалогіі нацызму, правядзення палітыкі апраўдання злачынстваў супраць чалавецтва і чалавечнасці. 16 снежня на пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была заслухана рэзалюцыя Расіі «Аб барацьбе з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія спрыяюць эскалацыі сучасных форм расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці».

Гэтая рэзалюцыя падаецца Расійскай Федэрацыяй на разгляд Генеральнай Асамблеі ААН штогод, пачынаючы з 2005 года. Супраць яе заўсёды выказвалася толькі адна краіна — ЗША, але з 2014 года да яе далучылася Украіна, сёлета колькасць такіх краін узрасла да 120. Толькі 50 краін падтрымалі гэтую рэзалюцыю, і 10 устрымаліся. Не прынялі рэзалюцыю ў асноўным тыя краіны, якія ўваходзяць у блок НАТА. Зараз мы назіраем, як адкрыта, не саромеючыся, праводзяць палітыку апраўдання, а фактычна падтрымкі ідэалогіі нацызму і фашызму краіны Еўрасаюза, ЗША, Канада, Японія і іншыя. Ужо звыклымі сталі маршы былых членаў арганізацыі «Вафен СС» і іх сучасных прыхільнікаў па вуліцах прыбалтыйскіх краін, знішчэнне ў Еўропе помнікаў і мемарыялаў савецкім воінам-вызваліцелям, вуліцы ўкраінскіх гарадоў пераймяноўваюцца ў гонар здраднікаў і забойцаў, якія былі асуджаны на знакамітым Нюрнбергскім працэсе. Паўсюдна на тэрыторыі краін Еўрасаюза апаганьваюцца магілы воінаў Чырвонай Арміі.

Урады гэтых краін усімі сіламі імкнуцца выкрасліць з памяці сваіх грамадзян памяць аб самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, падвергнуць перагляду вынікі Міжнароднага трыбунала. Няўжо польскі народ забыўся пра печы Асвенціма, а ўкраінцы пра забойствы нявінных людзей у Бабіным Яры? А што кажуць сваім дзецям чэхі пры наведванні Лідзіцы, дзе знаходзіцца мемарыял 82 дзецям, якія былі знішчаны нацыстамі? А дзеянні вызваленчага ад акупантаў партызанскага руху Макі ўжо неактуальныя для французскай моладзі? На гэтым кантрасце наймацней успрымаюцца нашы жалобныя званы Хатыні, маўклівая цішыня спаленых Борак, застылыя ў мемарыялах смутку Ола, Азарычы, Трасцянец, Чырвоны Бераг...

У Год міру і стварэння ўсе, хто жыве на беларускай зямлі, людзі розных нацыянальнасцяў, рознага веравызнання яшчэ раз пацвярджаюць сваю цвёрдую пазіцыю — не дапусціць адраджэння нацызму ў яго розных праявах, не даць магчымасці прыхільнікам палітыкі нацызму, расавай перавагі, ксенафобіі і расізму перапісаць гісторыю, у якой за кожным радком, за кожным словам жыцці знішчаных вайной мільёнаў людзей. Захаванне гістарычнай памяці дзеля міру — велізарная работа ўсяго беларускага грамадства на карысць будучых пакаленняў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.