Традыцыям сустрэчы свята Раства Хрыстова на Беларусі і ў розных краінах свету прысвечана канцэртная праграма хора «Пілігрымы», які існуе пры храме святой княгіні Вольгі ў Мінску. З гэтай праграмай жыхары сталіцы пазнаёміліся дзякуючы сінадальнаму аддзелу па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дабрачыннаму фонду імя Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
«Пілігрымы» выконваюць песнапенні са старажытных беларускіх царкоўных рукапісаў, даўнейшыя духоўныя песні і творы сучасных аўтараў, а ў спеўным калядным падарожжы хор агучыў традыцыйныя калядкі народаў розных кантынентаў.
У суправаджэнні гітары, скрыпкі, флейты, бубна прагучалі песні на мове арыгіналаў і ў перакладах на беларускую мову.
Адметнасць хору, якім кіруе кандыдат мастацтвазнаўства Любоў Шпакоўская, у тым, што яго ўдзельнікі — аматары музыкі рознага ўзросту. Ад пяці да сямідзесяці пяці гадоў! Некалі «Пілігрымы» былі выключна дзіцячым калектывам. З часам да маленькіх выканаўцаў сталі далучацца іх бацькі, іншыя прыхаджане царквы. Сёння ў рэпертуар уключаны старажытныя беларускія спевы з экспедыцыйных запісаў супрацоўнікаў і студэнтаў Белдзяржакадэміі музыкі, творы на словы беларускіх класікаў.
Наш фотарэпартаж знаёміць з атмасферай каляднага канцэрта «Пілігрымаў». У фінале гэтай святочнай прэзентацыі ўся зала разам з самадзейнымі спявакамі заспявала песню «Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі!», якая дзякуючы сусветна вядомым «Песнярам» стала брэндам традыцыйнага зімовага свята.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.