Вы тут

Качанава аб Форуме рэгіёнаў: Мы павінны адпрацаваць дакладна і зладжана


У Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Х Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Наталля Качанава нагадала, што леташні Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праводзіўся ў Гродна:.


Фота: БелТА.

— Форум прайшоў паспяхова: вы ведаеце, што была вялікая колькасць прыехаўшых да нас кіраўнікоў Расійскай Федэрацыі, губернатараў. Была падпісана вялікая колькасць кантрактаў, каля 70 на агульную суму 2,5 млрд беларускіх рублёў. Гэта добрыя вынікі, якія былі дасягнуты не проста пры правядзенні Форума, але на працягу ўсяго года. Я заўсёды кажу, што правядзенне Форума — гэта толькі вяршыня таго, што адбываецца напрацягу года. У гэтым годзе Х юбілейны Форум рэгіёнаў адбудзецца ва Уфе з 26 па 28 чэрвеня. 

— Для таго, каб мерапрыемства прайшло зладжана і эфектыўна, да работы былі падключаны ўсе міністэрства і ведамствы і, канешне, нашы рэгіёны. Расійская Федэрацыя для нас — стратэгічны партнёр, таму ў нашым супрацоўніцтве вельмі важная сумесная работа рэгіёнаў: падпісанне дагавораў паміж гарадамі-пабрацімамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, — адзначыла Наталля Качанава. 

Яна падкрэсліла, што юбілейны Форум рэгіёнаў павінен прайсці на годным узроўні: 

— Мы павінны адпрацаваць дакладна і зладжана, каб не было ніякіх збояў. Хачу адзначыць, што ў ходзе майго афіцыйнага візіта ў Расійскую Федэрацыю, мы шмат раз вярталіся да правядзення гэтага важнага мерапрыемства ў мінулым годзе. Таму, як Форум прайшоў у горадзе Гродна, нашымі калегамі з Савета Федэрацыі, у тым ліку Валянцінай Іванаўнай Матвіенка была дадзена высокая адзнака. Таму я яшчэ раз хацела выказаць падзяку Гродненскаму аблвыканкаму і Савету дэпутатаў, якія разам з рэспубліканскімі органамі ўлады зрабілі шмат для таго, каб Форум застаўся ў памяці гасцей і ўдзельнікаў. 

Старшыня Савета Рэспублікі скіравала ўвагу ўдзельнікаў на тое, што падчас дакладу аб выніках работы леташняга Форума рэгіёнаў Прэзідэнту нашай краіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба больш актыўна працаваць па развіцці кааперацыйных сувязяў з расійскімі прадпрыемствамі:

— У сувязі з санкцыйным ціскам вы разумееце, як абсалютна правільна было прынята рашэнне аб правядзенні Форума рэгіёнаў, таму што і імпартазамяшчэнне, і кааперацыя, і наша сумесная работа з расійскімі калегамі як ніколі актуальна і выходзіць на новы ўзровень. Таму ад нас патрабуецца зладжаная і дакладная работа і, канешне, як фінальная кропка — правядзенне юбілейнага Форума рэгіёнаў, — адзначыла Наталля Качанава. 

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.