Вы тут

«Адносіны Беларусі і Кыргызстана заснаваныя на падмурку дружбы»


Адносіны Беларусі і Кыргызстана грунтуюцца на трывалым падмурку дружбы, узаемаразумення, падтрымкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрмекам Ібраімавым, перадае БелТА.


«У бягучым годзе мы адзначаем 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Кыргызстанам. Хацеў бы сказаць, што беларуска-кыргызскія адносіны грунтуюцца на трывалым падмурку дружбы, узаемаразумення, падтрымкі. Лічу, што ў нас даволі прадуктыўнае супрацоўніцтва ідзе і ў ЕАЭС, СНД, АДКБ», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-кыргызскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку запланаваны на 2023 год афіцыйны візіт у Беларусь спікера Жагорку Кенеша Кыргызстана, іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».