На наступным тыдні на тэлеканале «Беларусь 3» — тэматычны эфір, прысвечаны знакавай даце — 27 студзеня — Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і дню завяршэння блакады Ленінграда.
Распачне тэматычны тыдзень стужка Міхаіла Рома «Звычайны фашызм», у якой аўтар выкарыстаў трафейныя хранікальныя матэрыялы з кінаархіваў міністэрства прапаганды фашысцкай Германіі і асабістага фотаархіва Гітлера, аматарскія здымкі эсэсаўцаў. Даследаванне прыроды ўзнікнення нацызму і таго, якую цану прыйшлося заплаціць за гэта «вынаходства» ідэолагаў Трэцяга рэйха, кінамастак палічыў сваім абавязкам зрабіць у часы (1965 г.), калі фашызм, здавалася, згінуў у нябыт, — у завяшчанне і перасцярогу нашчадкам.
Дакументальны цыкл «Хроніка Мінскага гета» студыі «Майстэрня Уладзіміра Бокуна», паказ якога распачнецца 23 студзеня, у чатырох эпізодах распавядзе трагічную гісторыю яўрэйскага гета і гераічнага падпольнага супраціўлення ў самым цэнтры беларускай сталіцы, а таксама ў іншых гарадах краіны падчас нямецка-фашысцкай акупацыі.
З аўторка па пятніцу пабачым эпізоды дакументальнага цыкла «Памяць зямлі маёй» тэлеканала «Беларусь 3», якія распавядуць пра мемарыялы «Дальва», «Дзецям — ахвярам вайны», «Трасцянец», «Яма», іх значнасць і гістарычны кантэкст стварэння.
У памятны дзень 27 студзеня ў эфіры прагучыць сімфонія № 7 «Ленінградская» Д. Шастаковіча ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.