Вы тут

Надвор'е: Да выхадных начныя маразы будуць дасягаць мінус 10—13 градусаў


У першыя дні тыдня ў нашай краіне працягвае ўтрымлівацца павышаны тэмпературны фон у асноўным на 4—7 градусаў вышэй за кліматычную норму з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу, дажджу і туманамі, што больш нагадвае надвор'е канца лістапада. У бліжэйшыя дні кіраванне надвор'ем пяройдзе да вобласці павышанага атмасфернага ціску і вільготнай паветранай масы. У аблоках з'явяцца праясненні, ападкаў стане менш, а тэмпературная анамалія паменшыцца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па крайняй поўначы краіны прагназуецца невялікі кароткачасовы снег і мокры снег. Месцамі магчымы слабы туман і шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да мінус 7 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 10. Днём слупок тэрмометра пакажа мінус 3—плюс 2 градусы.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. Месцамі слабыя туман і шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, а пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе мінус 3—плюс 2 градусы.

У пятніцу месцамі па Беларусі пройдзе невялікі снег і мокры снег. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе да 1—7 марозу, а пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Днём — мінус 4—плюс 2 градусы.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у суботу прагназуецца пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 9—12 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.

А вось у канцы тыдня тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, ападкі стануць больш інтэнсіўнымі і распаўсюдзяцца яны на большую частку тэрыторыі.

У нядзелю ноччу па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 2—8 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 9—13 градусаў. Днём слупок тэрмометра будзе ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.

Увага! На Бярэзіне каля Бабруйска (Магілёўская вобласць) узровень вады перавысіў небяспечна высокую адзнаку, пры якой раней назіраліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. Белгідрамет абвясціў штармавое гідралагічнае папярэджанне.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».