Вы тут

Супрацоўніцтва моладзі, адзнака найлепшых і размова аб важным


Расказваем галоўныя навіны мінулага тыдня з Савета Рэспублікі.


• У Савеце Рэспублікі ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася сустрэча Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь з Маладзёжным парламентам пры Сенаце Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан. Беларускі бок на мерапрыемстве прадставілі старшыня Маладзёжнага савета (парламента) Мікіта Рачылоўскі, старшыня камісіі па міжнародных справах Аліна Рацькова і намеснікі старшыні гэтай камісіі Станіслаў Краско і Арцём Мельнік. Маладзёжныя парламентарыі дзвюх краін азнаёміліся са структурамі, асаблівасцямі і архітэктурай кіравання, спецыфікай работы маладзёжных парламентаў і профільных камісій, разгледзелі пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, узаемадзеяння з парламентарыямі і дэпутатамі, задалі адно аднаму пытанні. У ходзе сустрэчы таксама была абмеркавана падрыхтоўка да падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж маладзёжнымі парламентамі.

• Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы узяў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю з дня ўтварэння Мінскай вобласці, якое адбылося ў Маладзечне. 15 студзеня 1938 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была прынята Пастанова «Аб змяненні і дапаўненні артыкулаў Канстытуцыі СССР аб увядзенні ў БССР абласнога адміністрацыйнага дзялення», згодна з якой была ўтворана Мінская вобласць. За гэтыя гады Міншчына двойчы ўзнагароджвалася ордэнам Леніна, ёй быў прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Сёння гэта цэнтральны рэгіён нашай краіны з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай і прыроднымі рэсурсамі, значным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. Міхаіл Русы пажадаў усім дабрабыту, поспехаў у рабоце, далейшага развіцця і новых дасягненняў. За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь падчас урачыстай цырымоніі парламентарый уручыў ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу медыцынскім работнікам.

• Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках адзінага дня інфармавання наведаў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія № 1 г. Дзяржынска» і сустрэўся з педагагічным калектывам. У сваім выступленні сенатар удзяліў асаблівую ўвагу заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці Савета Рэспублікі ў кантэксце рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі ва ўмовах санкцыйнага ціску Захаду. Парламентарый асобна спыніўся на прыярытэтах і асноўных дасягненнях беларускай навукі, а таксама на пытаннях навукова-тэхналагічнай бяспекі. «Для Рэспублікі Беларусь паспяховае развіццё навукі — ключавы элемент гарантавання нацыянальнай бяспекі, — заўважыў Сяргей Рачкоў. — Ва ўмовах сучасных выклікаў, беспрэцэдэнтнага незаконнага ціску Захаду на нашу краіну павышаецца запатрабаванасць навуковых распрацовак, а санкцыйная палітыка ЗША і краін ЕС ператварае гэтыя выклікі ў новыя магчымасці для прарыўных навуковых адкрыццяў і тэхналагічных рашэнняў». Член Прэзідыума Савета Рэспублікі азнаёміўся з арганізацыяй навучальнага і выхаваўчага працэсу ў гімназіі, яе матэрыяльна-тэхнічным аснашчэннем.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.