Вы тут

Супрацоўнікі Аператыўнай мытні — у гасцях у Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры»


25 студзеня, напярэдадні Міжнароднага дня мытніка, супрацоўнікі Аператыўнай мытні сустрэліся з артыстамі Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».


Артысты Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» цёпла прынялі ў сваёй студыі афіцэраў Аператыўнай мытні, з якімі іх звязваюць шматгадовыя сяброўскія адносіны.

Сустрэча пачалася з канцэртнай праграмы і не пакінула нікога абыякавым. Магчымасць праспяваць разам з славутым калектывам была прадастаўлена госцю —старэйшаму інспектару Аператыўнай мытні Канстанціну Карчэўскаму.

— У свой час я скончыў музычную школу па класу скрыпкі. Займаюся вакалам з 1993 года. Творчасцю займаюся практычна ўвесь вольны час. Упэўнена магу сказаць, што супрацоўнікі мытні не толькі прафесіяналы ў сваёй справе, але і рознабакова развітыя асобы. Мы ведаем, цэнім і не забываем культурныя дасягненні нашага народа. Творчасць Уладзіміра Мулявіна — гэта наш нацыянальны здабытак, — падзяліўся з чытачамі партала Выдавецкага дома «Звязда» Канстанцін Карчэўскі. 

Пасля імправізаванага выступу Канстанціна чакала яшчэ адна прыемная і адказная падзея ў яго творчай біяграфіі — запіс вакальнай партыі з кампазіцыі «Рушнікі» ў прафесійнай студыі «Песняроў».

У далейшым, пасля ювелірнай працы гукарэжысёра, слухачы змогуць пачуць вядомую кампазіцыю ўжо ў сумесным выкананні салістаў ансамбля і Канстанціна Карчэўскага.

Мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Раман Козыраў правёў экскурсію для гасцей, звярнуўшы ўвагу на музычную апаратуру папярэдніх складаў ансамбля, арыгіналы нотных запісаў, выкананых рукой майстра — народнага артыста СССР, заснавальніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.

У заключэнні сустрэчы адбыўся абмен падарункамі і сумеснае фатаграфаванне.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.