Вы тут

Падлетак спрабаваў сам патушыць пажар у кацельні дома ў Жлобінскім раёне і атрымаў траўмы


Хлопчык спрабаваў сам патушыць пажар у кацельні дома ў Жлобінскім раёне і атрымаў траўмы, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.


Пажар у жылым доме па вул. Стэпавай вёскі Вялікія рогі адбыўся днём 25 студзеня. Інфармацыя аб узгаранні прайшла па лініі 101 каля 14.00. Агнём пашкоджаны маёмасць у кацельні, стольнае перакрыцце ў калідоры блочнага дома.

На момант узнікнення пажару дома быў сын гаспадара 2008 года нараджэння. Хлопец адчуў дым і паспяшаўся ў кацельню. Убачыўшы ўзгаранне, пачаў сам тушыць і атрымаў траўмы. Работнікі хуткай меддапамогі агледзелі хлопчыка, яго шпіталізавалі.

Пажар удалося ліквідаваць да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Разгляданая версія прычыны пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.