У Слаўгарадскім раёне будзе праводзіцца новае свята «Народная прыпеўка». Гэта прадугледжана рашэннем Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 снежня 2022 года нумар 49-18, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам зацверджана інструкцыя, якой вызначаны парадак арганізацыі і правядзення свята. Яго арганізатарамі будуць Слаўгарадскі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна».
Свята накіравана на развіццё і папулярызацыю жанра народнай прыпеўкі, традыцыйнай ігры на гармоні, пошук таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў, павышэнне мастацкага ўзроўню калектываў і выканаўцаў, захаванне ў рэпертуары калектываў і індывідуальных выканаўцаў лепшых узораў фальклорнай спадчыны і мясцовага аўтэнтычнага матэрыялу, фарміраванне ў маладога пакалення пачуцця павагі да народнай культуры як асновы нацыянальнай самасвядомасці народа, умацаванне адзінай культурнай прасторы і пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.
Мерапрыемства будзе праводзіцца раз у два гады. Чакаецца, што ў ім будуць удзельнічаць творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы Слаўгарадскага раёна, а таксама прадстаўнікі з іншых раёнаў, гарадоў і абласцей, замежных краін.
Праграмай мерапрыемства прадугледжаны ў тым ліку конкурсныя выступленні ў намінацыях «Выканаўцы прыпевак» (індывідуальныя выканаўцы), «Гарманісты» (ансамблі гарманістаў ад двух і больш выканаўцаў) і «Групы і ансамблі» (фальклорныя групы, ансамблі народнай песні).
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць аматарскія калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 18 гадоў уключна на дзень яго правядзення.
Дату, тэрмін і месца правядзення свята вызначае райвыканкам. Гэта інфармацыя будзе размешчана на яго афіцыйным сайце за трыццаць каляндарных дзён да пачатку мерапрыемства.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.