Вы тут

У 2023 годзе ў жылых дамах сталіцы заменяць 264 ліфты


У 2023 годзе ў жылых дамах сталіцы заменяць 264 ліфты, паведамілі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».


За 2022 год сталічная ЖКГ выканала замену 441 ліфта ў жылых дамах Мінска. У гэтым годзе плануецца замяніць 264 ліфты. «Выкарыстоўваецца ліфтавае абсталяванне, якое вырабляецца ў нашай краіне. Яно цалкам адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі і камфорту», — заўважылі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

Са спісам жылых дамоў, у якіх плануецца замена ліфтавага абсталявання, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?