Вы тут

На Міншчыне распачалася акцыя «Мой ліст салдату»


З 25 студзеня па 20 лютага на Міншчыне праходзіць акцыя «Мой ліст салдату» у межах святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У акцыі бяруць удзел педагогі, навучэнцы, творчыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі. Матэрыялы падаюцца ў выглядзе малюнка (для дзяцей 6–9 гадоў), ліста салдату (вучні 11–13 гадоў), відэароліка (падлеткі 14–17 гадоў). 

У лісце можна павіншаваць салдата, падзякаваць за службу. Змест залежыць ад фантазіі і таленту ўдзельніка акцыі. Ліст павінен быць аформлены ў электронным выглядзе, аб’ёмам да трох друкаваных лістоў, выкананы ў праграме Microsoft Office Word, шрыфт 14-га памеру, Times New Roman з міжрадковым інтэрвалам 1, у фарматах doc, docx, txt. Дапускаецца і варыянт напісанага ліста ад рукі, але каліграфічным почыркам. Лісты будуць перададзены ваеннаслужачым, якія праходзяць службу на тэрыторыі Мінскай вобласці, і ўручаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Малюнкі можна выконваць у розных тэхніках — акварэль, пастэль, гуаш і г. д. Працягласць відэароліка не павінна перавышаць дзве хвіліны, мінімальнае вырашэнне 1280 на 720 пікселяў. Для здымкі падыдуць смартфоны, планшэты, відэакамеры і іншыя прыстасаванні. Забараняецца кантэнт, інфармацыя экстрэмісцкага накірунку, прапаганда псіхаактыўных рэчываў, ненарматыўная лексіка. Пад кожнай работай павінны быць указаны звесткі пра аўтара, яго прозвішча, імя, узрост, а таксама інфармацыя пра кіраўніка ўстановы адукацыі (яго імя і імя па бацьку, прозвішча, кантактны тэлефон), паштовы адрас навучальнай установы.

Арганізатар акцыі — галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама. Мерапрыемства ладзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі, для фарміравання ў падрастаючага пакалення маральных і духоўных якасцей, нацыянальнай самасвядомасці, далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і воінскімі часцямі і падраздзяленнямі. Акцыя фінансуецца за кошт абласнога і раённых бюджэтаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.