Вы тут

Гандбалісткі «Гомеля» выйшлі на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі


На чэмпіянаце Беларусі па гандболе адбыліся матчы чарговага тура, паведамляе БелТА.


Адзін з галоўных фаварытаў жаночага першынства дзеючы чэмпіён краіны «Гомель» выйшаў на першае месца, калі перамаглі на сваёй арэне выхаванак РДВАР з лікам 36:24. У Бабруйску гандбалісткі мясцовай «Бярэзіны» перайгралі брэсцкі клуб «Вікторыя-Бярэсце» з вынікам 37:32. Спартсменкі «Гараднічанкі» на сваёй арэне ўзялі верх над «Віцяблянкай» — 30:24.

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: «Гомель» — 28 ачкоў (15 матчаў), «БНТУ-БелАЗ» — 26 (14), «Бярэзіна» — 12 (15), «Вікторыя-Бярэсце» — 11 (14).

Лідар мужчынскага чэмпіянату мінскі СКА абыграў на выездзе гандбалістаў «Гомеля» з лікам 36:31. Чэмпіён краіны «Мяшкоў Брэст» у сябе дома быў мацнейшы за магілёўскі клуб «Машэка» — 37:23.

Цяпер у СКА 32 ачкі пасля 17 праведзеных гульняў, «Мяшкоў Брэст» мае ў сваім актыве 29 балаў, згуляўшы на адзін матч менш, трэцім ідзе «Гомель», у якога 18 ачкоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.