Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 20-годдзем са дня ўтварэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Стварэнне два дзесяцігоддзі таму новай структуры, непасрэдна падпарадкаванай кіраўніку дзяржавы, мела самую высакародную мэту: захаваць для нашчадкаў нашу бясцэнную спадчыну — багацце і прыгажосць беларускай прыроды. Сёння можна смела канстатаваць, што пастаўленыя тады вамі задачы паспяхова выконваюцца», — гаворыцца ў віншаванні.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і адказнаму стаўленню да справы супрацоўнікаў Дзяржінспекцыі за гэтыя гады ў краіне створана надзейная сістэма аховы дзікіх жывёл, лясных і рыбалоўных угоддзяў, арганізаваны эфектыўны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем ляснога фонду, падкрэсліў беларускі лідар.
Асаблівыя словы падзякі ён адрасаваў ветэранам, якія закладвалі традыцыі і пачыналі ўсю працу па барацьбе з браканьерствам, удасканаленні прыродаахоўнага заканадаўства, інфармаванні насельніцтва і прафілактыцы правапарушэнняў.
«Было няпроста, і мы заўсёды павінны памятаць імёны тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, выконваючы службовы абавязак, — адзначыў Прэзідэнт. — Перакананы, што, валодаючы добра падрыхтаванымі кадрамі і неабходным тэхнічным патэнцыялам, інспекцыя і надалей будзе з гонарам выконваць сваю ўнікальную місію — берагчы і абараняць здабытак, які належыць усяму народу: тым, хто жыве і будучым пакаленням».
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў калектыву Дзяржінспекцыі за добрасумленную службу і пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і новых прафесійных дасягненняў на карысць Беларусі.
Прэв’ю: pixabay.com
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.