Вы тут

Дзінара Алімбекава-Смольская стала другой у спрынце на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў «Раўбічах»


У «Раўбічах» працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе БелТА.


Чарговы раз на подыум турніру паднялася Дзінара Алімбекава-Смольская, яна лідзіруе ў агульным заліку Кубка. Пасля другога агнявога рубяжа беларуска, якая не дапусціла ніводнай памылкі, апярэджвала бліжэйшую з саперніц на 14 секунд. Аднак па ходзе апошняга круга перавагі Дзінара пазбавілася і ў выніку на фінішы Алімбекава-Смольская аказалася другой, уступіўшы тры секунды расіянцы Ірыне Казакевіч. Трэці час дня паказала Тамара Дзербушава.

Удзел у жаночым спрынце прынялі яшчэ пяць прадстаўніц Беларусі. Дар’я Кудаева заняла 16-е месца, Ірына Кручынкіна-Шаклеіна стала 22-й, Юлія Кавалеўская — 23-я, Вікторыя Хадасевіч — 25-я, Адэліна Сабітава — 27-я сярод 28 спартсменак.

Пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне прадоўжыцца заўтра дзвюма гонкамі праследавання, мужчыны стартуюць у 11.00, жанчыны — у 14.00. Праграму спаборніцтваў у «Раўбічах» закрыюць два мас-старты 29 студзеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».