27 студзеня — Дзень памяці ахвяр Халакоста. У гэты дзень успамінаецца адна з найвялікшых трагедый Свету. На працягу 12 гадоў нацысты Германіі пры дапамозе калабарацыяністаў з розных краін, якія супрацоўнічалі з імі, рабілі спробы поўнасцю вынішчыць цэлую нацыю — яўрэяў. Іх падвяргалі масавым растрэлам, труцілі ў газавых камерах, даводзілі да знямогі на найцяжкіх працах, на іх праводзілі разнастайныя медыцынскія эксперыменты. Аднак нацысты не грэбавалі знішчаць і іншыя народнасці: цыган і славян.
У Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны ад рук нацыстаў і іх паслугачоў загінула 800 тысяч людзей яўрэйскай нацыянальнасці. Таму для беларусаў халакост — незагойная рана, сумны лёс і вогненная памяць. У кожным раёне, у былых мястэчках, сёлах і вялікіх гарадах ёсць магілы, у якіх спачываюць нявінныя ахвяры Халакоста. Сваю генацыдную палітыку нямецкія варвары распачалі з першых дзён акупацыі Беларусі. Яны стваралі лагеры для яўрэяў — гета, а потым расстрэльвалі або спальвалі, як гэта было ў Малым Трасцянцы пад Мінскам.
У гэтым невялікім журботным фотарэпартажы толькі малая доля тых фатаграфій, якія я рабіў у сваіх камандзіроўках и падарожжах на працягу трох дзясяткаў гадоў. Заўсёды знаходзіў час і магчымасць пабыць у месцах знішчэння і на магілах сваіх землякоў — ахвяр генацыду нацызму.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.