Вы тут

МАРГ прымае прапановы па карэкціроўцы заканадаўства аб рэкламных гульнях


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прымае прапановы ўдзельнікаў рэкламнага рынку па карэкціроўцы заканадаўства аб рэкламных гульнях, паведамілі БелТА ў прэс-службе ведамства.


«Згодна з пунктам 40 плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год, зацверджанага ўказам Прэзідэнта ад 30 снежня 2022 года нумар 467, запланавана ўнясенне змяненняў ва ўказ ад 30 студзеня 2003 года нумар 51 „Аб правядзенні рэкламных гульняў у Рэспубліцы Беларусь“. Карэкціроўка ўказа абумоўлена неабходнасцю актуалізацыі і ўдасканалення прававога рэгулявання правядзення рэкламных гульняў з улікам практыкі прымянення і ў мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў рэкламных гульняў», — адзначылі ў прэс-службе МАРГ.

Прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ нумар 51 і абгрунтаванне неабходнасці іх прыняцця, з улікам якіх ведамствам будзе падрыхтаваны адпаведны праект нарматыўнага прававога акта, прымаюцца да 24 лютага па электроннай пошце рэферэнта ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ n.pliuta@mart.gov.by (у тэме электроннага пісьма ўказваць «Указ нумар 51»).

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што накіраваныя прапановы не будуць з’яўляецца зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (адказы на іх накіроўвацца не будуць). Збор прапаноў у гэтай форме накіраваны на забеспячэнне аператыўнага атрымання прапаноў і максімальна шырокага ўдзелу рэкламнага рынку ў рабоце па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ нумар 51.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».