Вы тут

Расійскі прэпарат для радыедыягностыкі тромбаў у лёгкіх з’явіўся ў беларускіх клініках


Дыягнастычны набор Макратэх, 99mТс пастаўлены ў 22 установы аховы здароўя ў рамках кантрактаў, заключаных паміж беларускім прадпрыемствам «Белфармацыя» і расійскім таварыствам «Ізатоп».


Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне ядзернай медыцыны садзейнічае павышэнню даступнасці інавацыйных метадаў меддыягностыкі і лячэння і тэхналагічнай незалежнасці Саюзнай дзяржавы, упэўнены ў кампаніі «Ізатоп», якая ўваходзіць у дывізіён «Русатам Хэлскеа», які ў сваю чаргу ўзаемадзейнічае з беларускім бокам.

Прэпарат Макратэх прымяняецца для радыедыягностыкі тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі, гэта значыць вострай закупоркі жыццёва важных крывяносных сасудаў тромбам. Даследаванні пацыентаў з яго выкарыстаннем лічацца аднымі з найбольш інфарматыўных.

Радыеізатопная прадукцыя медпрызначэння, створаная Расатамам, штогод дапамагае праводзіць каля мільёна дыягнастычных працэдур. Неўзабаве ў Беларусі будзе з’яўляцца ўсё больш расійскіх распрацовак з галіны ядзернай медыцыны.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?