У пасёлку Цінлунху раёна Фаншань сталіцы Кітая поўным ходам ідзе будаўніцтва Пекінскай базы па даследаванні і развядзенні вялікіх пандаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аб’ект плошчай прыкладна 2000 му (звыш 130 гектараў) стане дэманстрацыйным цэнтрам абароны рэдкіх дзікіх жывёл. Як паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, пасёлак Цінлунху адрозніваецца экалагічнымі перавагамі — на яго тэрыторыі сустракаюцца горныя, водныя, травяністыя, лясныя і іншыя віды экасістэмы. Акрамя таго, тут быў створаны лясны парк плошчай звыш 10 тысяч му (больш чым 660 гектараў). З улікам гэтых фактараў пасёлак з’яўляецца прыдатным месцам пасялення і гадоўлі бамбукавых мядзведзяў у Пекіне.
Па словах намесніка кіраўніка раёна Фаншань Чжоў Вэйтуна, яны будуць паскоранымі тэмпамі прасоўваць будаўніцтва базы і плануюць прывезці вялікіх пандаў у кітайскую сталіцу да канца 2023 года і правесці доследную эксплуатацыю аб’екта да канца 2024-га. Пасля гэтага база будзе адкрыта для наведвання. Згодна з планам, на базе паселяцца не толькі паўсотні вялікіх пандаў, а таксама і іншыя віды жывёл.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.