Вы тут

Гомельскі БЧ абыграў «Дарожнік» у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе


Гомельскі БЧ атрымаў валявую вікторыю над сталічным «Дарожнікам» у стартавым матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе БелТА.


Па ходзе сустрэчы ў Гомелі гаспадары прайгравалі 0:1 і 1:2, але ўсё ж у выніку здолелі вырваць перамогу з вынікам 4:3. Пасля гэтага поспеху ў актыве спартсменаў БЧ стала 22 ачкі і яны засталіся на 4-й пазіцыі.

Турнірную табліцу зараз узначальвае аршанскі «Вітэн», які набраў 28 ачкоў у 11 праведзеных сустрэчах, у дзеючага чэмпіёна і ўладальніка Кубка краіны «Сталіцы» і гомельскага ВРЗ па 26 балаў.

Сёння адбудуцца яшчэ чатыры матчы 13-га тура: «УУС — Дынама» (Гродна)- «Сталіца», «Дынама — БНТУ» (Мінск) — ВРЗ, ЦКК (Светлагорск) — «Барысаў-900», «Ахова — Дынама» (Мінск) — «Мінск».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.