Вы тут

Іванец: Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен праходзіць спакойна


Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў, што рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) праходзіць у штатным рэжыме, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Па словах міністра, была праведзена неабходная падрыхтоўчая работа, і сёння — у дзень правядзення рэпетыцыйнага ЦЭ — арганізацыйных пытанняў па яго правядзенні не ўзнікла. Сёння ўсё праходзіць спакойна, адзначыў міністр. «Усе 144 пункты ЦЭ па краіне своечасова пачалі сваю працу. Навучэнцы, а гэта каля 53 тысяч школьнікаў, арганізавана прыбылі да месцаў здачы экзамену. Там, дзе гэта неабходна, арганізаваны транспарт для дастаўкі дзяцей да месцаў здачы рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену. Дзяцей суправаджаюць педагогі», — расказаў Андрэй Іванец.

Як паведамлялася раней, на рэпетыцыі ЦЭ працуе каля 8 тыс.педагагічных работнікаў, якія, як мяркуецца, правядуць ЦЭ ў маі. Прынцыпова новай працэдура як рэпетыцыі, так і самога ЦЭ не з’яўляецца. Яна праходзіць па адпрацаванай за многія гады тэхналогіі цэнтралізаванага тэсціравання.

Вынікі рэпетыцыйнага ЦЭ будуць даступныя на сайце РІКВ па дадзеных пашпарта праз 2-3 тыдні пасля здачы. Як паведамлялася, адзнака за рэпетыцыю ні на што не паўплывае: настаўнікі не будуць выстаўляць яе. Разам з тым адзнака патрэбна самому вучню, каб разумець свой узровень падрыхтоўкі па прадмеце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».