Вы тут

Мінулы тыдзень быў напоўнены перамогамі беларускіх спартсменаў


Мінулы тыдзень быў напоўнены перамогамі беларускіх спартсменаў. Расказваем асноўныя з іх.


Перамога тыдня. Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры заваявала тытул «Вялікага шлема». Беларуская тэнісістка стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, з перамогай яе павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У гісторыі айчыннага тэніса такога поспеху дасягала толькі Вікторыя Азаранка, якая ў Мельбурне перамагала ў 2012 і 2013 гадах. У фінале Australіan Open Арына Сабаленка сустрэлася з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай. Вынік сустрэчы 4:6, 6:3, 6:4.

Арына адзначыла, што яе саперніца Алена Рыбакіна гуляла вельмі добра, выйграла першы сэт, і потым з ёй было вельмі цяжка змагацца. «Я не ведаю, што зараз сказаць, проста вельмі шчаслівая, што заваявала першы такі трафей. Вельмі хачу хутчэй вярнуцца дадому і паказаць гэты аўстралійскі прыз сваім родным — маме і бабулі. Дзякуй вялікі ўсім, хто мяне падтрымліваў і хварэў за мяне!» — сказала яна. Перад стартам турніру ў Аўстраліі беларуска займала пяты радок у сусветным рэйтынгу. Перамога ў Мельбурне падняла яе на другую пазіцыю, маючы ў сваім актыве 6100 балаў. Паўфіналістка цяперашняга аўстралійскага першынства Вікторыя Азаранка перамясцілася з 24-й на 16-ю пазіцыю (2138 балаў). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займае 37-е месца (1291).

У мужчынскім фінале Australіan Open трафей заваяваў сербскі тэнісіст Новак Джокавіч, які абыграў грэка Стэфанаса Ціцыпаса — 6:3, 7:6 (7:4), 7:6 (7:5). Для 35-гадовага Новака Джокавіча гэта дзясятая вікторыя на кортах «Мельбурн-Парку». Цяпер у яго паслужным спісе 22 чэмпіёнскія тытулы на турнірах серыі «Вялікага шлема».

Турнір тыдня. У «Раўбічах» прайшоў пяты этап міжнародных спаборніцтваў па біятлоне «Кубак Садружнасці». Лідар агульнага заліку беларус Антон Смольскі ў мужчынскай спрынтарскай гонцы заняў трэцяе месца. А ў пасьюце Антон Смольскі размясціўся на другой пазіцыі. Беларус таксама стаў бронзавым прызёрам мас-старту.

Лідар жаночага агульнага заліку беларуска Дзінара Алімбекава-Смольская стала другой ў спрынце. А ў гонцы пераследу стала пераможцай. Гэта ўмацавала яе пазіцыі наверсе агульнага заліку Кубка Садружнасці.

Цытата тыдня. «Адхіленне спартсменаў з-за іх пашпарта не адпавядае каштоўнасцям і місіі Алімпійскай хартыі. Магчыма, расійскія і беларускія спартсмены маглі б спаборнічаць пад нейтральным сцягам на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы», — цытуе прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха Spіegel.

На мінулым тыдні Алімпійскі савет Азіі (АСА) прапанаваў Беларусі і Расіі прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях. Турнір пройдзе з 23 верасня да 8 кастрычніка 2023 года ў кітайскім Ханчжоў. У некаторых відах спорту там будуць разыграны алімпійскія ліцэнзіі. У Алімпійскім савеце Азіі адзначылі, што вераць у аб'яднаўчую сілу спорту і ў тое, што ўсе спартсмены павінны мець магчымасць удзельнічаць у спаборніцтвах, незалежна ад іх пашпарта. Як паведамляе газета The Іndіan Express, у выпадку ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Азіяцкіх гульнях для іх будзе створана спецыяльная сістэма адбору на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Паводле слоў выконваючага абавязкі прэзідэнта Алімпійскага савета Азіі Рандхіра Сінгха, беларусы і расіяне не перашкодзяць азіяцкім атлетам размяркоўваць узнагароды і пуцёўкі на Алімпійскія гульні. Плануецца, што МАК сумесна з міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі вызначыць спецыяльную сістэму для беларусаў і расіян, каб і ў іх на Азіяцкіх гульнях была магчымасць кваліфікавацца на парыжскую Алімпіяду.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.