Вы тут

ДАІ заклікае да павышанай асцярожнасці ў складаных умовах надвор’я


У няпростых умовах надвор’я вадзіцелям і пешаходам трэба захоўваць павышаную асцярожнасць, асабліва на загарадных трасах, паведамляе БелТА са спасылкай на галоўнае упраўленне ДАІ МУС.


У ДАІ адзначылі, што сёння амаль на ўсёй тэрыторыі краіны назіраюцца неспрыяльныя ўмовы надвор’я, што ўскладняе дарожную абстаноўку. Мокры снег з дажджом прыводзіць да ўтварэння галалёдзіцы, а ападкі разам з туманам значна пагаршаюць бачнасць. У няпростых умовах надвор’я ад усіх удзельнікаў дарожнага руху патрабуюцца асаблівая асцярожнасць і павышаная ўвага.

Вадзіцелям трэба выбіраць бяспечную скорасць для руху, зыходзячы з умоў на канкрэтным участку маршруту. Неабходна памятаць, што чыстае пакрыццё можа рэзка мяняцца на абледзянелае. Трэба быць вельмі ўважлівымі пры праездзе закругленняў дарог, участкаў, якія прадзімаюцца, і пешаходных пераходаў. Усім, хто сядзіць у аўтамабілі, трэба прышпіліцца, а бяспечнай перавозцы дзяцей удзяліць павышаную ўвагу.

Пешаходам трэба абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі ў цемнаце і ва ўмовах дрэннай бачнасці. На пешаходных пераходах не трэба ажыццяўляць пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца. У сувязі з абледзяненнем тратуараў да краю праезнай часткі неабходна набліжацца акуратна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».