Вы тут

Байдэн заявіў, што ЗША не будуць пастаўляць Украіне знішчальнікі F-16


Адміністрацыя Злучаных Штатаў не мае намеру пастаўляць Украіне амерыканскія знішчальнікі F-16. Пра гэта заявіў у панядзелак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, адказваючы на пытанні журналістаў у Белым доме, перадае ТАСС.


Яго спыталі, ці плануе Вашынгтон накіраваць F-16 Кіеву. «Не», — цытуе амерыканскага лідара прэс-служба Белага дома.

На мінулым тыдні ўлады ЗША абвясцілі аб намеры перадаць Кіеву 31 танк M1 Abrams. У сваю чаргу ўрад ФРГ пацвердзіў, што накіруе Украіне 14 танкаў Leopard 2 з запасаў германскіх УС і выдасць іншым краінам дазволу на рээкспарт. Пра намеры перадаць Украіне танкі таксама паведамілі ў Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі і Францыі. Пасля гэтага ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сцвярджаў, што Украіне неабходна «пашыраць супрацоўніцтва» і атрымаць ад заходніх краін таксама дальнабойныя ракеты і баявыя самалёты.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.