Вы тут

УС Беларусі праводзяць штабную трэніроўку аб’яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў


Ва Узброеных Сілах Беларусі сёння пачынаецца сумесная штабная трэніроўка аб’яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Прадстаўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі на працягу тыдня будуць адпрацоўваць пытанні сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў. Тэма штабной трэніроўкі — «прыняцце рашэння на прымяненне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Комплекс сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі накіраваны на павышэнне сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў і з’яўляецца чарговым этапам падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюза — 2023», якое пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў верасні 2023 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.