Вы тут

У Магілёве затрымалі непаўналетняга кур’ера тэлефонных махляроў


У Магілёве затрымалі непаўналетняга кур’ера тэлефонных махляроў, паведамілі ў прэс-службе МУС.


Пажылой жыхаркі Магілёва патэлефанавалі невядомыя і распавялі, што яе дачка нібыта стала вінаватай ДТЗ з пацярпелымі. Для яе вызвалення ад крымінальнай адказнасці патрабавалася буйная сума. Нягледзячы на тое, што 64-гадовая жанчына ведала пра такі спосаб махлярства, яна аддала зламыснікам 8 тыс. еўра.

Супрацоўнікі Ленінскага РУУС Магілёва затрымалі кур’ера-16-гадовага мясцовага жыхара. Ён распавёў, што знайшоў аб’яву аб падпрацоўцы ў інтэрнэце. Падлетак забраў грошы па паказаным наймальнікам адрасе, адвёз іх на таксі ў Мінск, дзе перадаў пасярэдніку. За гэта падлетак атрымаў сваю аплату. Гэтыя грошы ён выдаткаваў на куплю смартфона.

Следчымі ў дачыненні да фігуранта распачата крымінальная справа за махлярства.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?