Вы тут

Лукашэнка паблізу Харарэ наведаў мемарыяльны комплекс «Акр нацыянальных герояў»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паблізу сталіцы Зімбабвэ наведаў мемарыяльны комплекс «Акр нацыянальных герояў», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўніка дзяржавы сустрэў міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрык Шава. Аляксандр Лукашэнка ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.

«Акр нацыянальных герояў» — месца пахавання і нацыянальны помнік, размешчаны на горным хрыбце ў сямі кіламетрах ад сталіцы. Мемарыял створаны з мэтай ушанавання памяці аб партызанах патрыятычнага фронту, якія загінулі падчас вайны ў радэзійскім Бушы, а таксама сучасных зімбабвійцаў, чыя адданасць і вернасць сваёй краіне вартыя іх пахавання ў гэтым свяцілішчы.

Агульны выгляд комплексу нагадвае два аўтамата АК-47. Работы па стварэнні комплексу пачаліся ў верасні 1981 года, праз год пасля здабыцця Зімбабвэ незалежнасці. Комплекс уключае магілу Невядомага Салдата, Вечны агонь, запалены на святкаванні Дня Незалежнасці ў 1982 годзе, і ўвасабляе дух незалежнасці Зімбабвэ, а таксама музей, прысвечаны ўздыму нацыянальнай самасвядомасці ў Зімбабвэ і антыкаланіяльнай барацьбе. На насценных фрэсках адлюстравана гісторыя гэтых тэрыторый пачынаючы з дакаланіальных часоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».