Вы тут

Галоўчанка наведае з рабочым візітам Ніжні Ноўгарад, Алматы і Ульянаўск


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 1-3 лютага наведае з рабочым візітам Ніжні Ноўгарад, Ульянаўск (Расія) і Алматы (Казахстан), паведамляе БелТА.


«Неабходна выверыць нашу перагаворную пазіцыю, асабліва па тых пытаннях, якія з’яўляюцца для нас важнымі. Па расійскіх рэгіёнах задачы зразумелыя, яны традыцыйныя: гэта ў першую чаргу наш экспарт, сумесныя праекты ў галіне прамысловай кааперацыі. Прадаўжаем выкананне пачатых у мінулым годзе мерапрыемстваў па пераарыентацыі паставак з рынкаў недружалюбных дзяржаў туды, дзе нас чакаюць. Неабходна падрабязна разгледзець, якіх вынікаў мы чакаем дасягнуць», — сказаў Раман Галоўчанка.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у час рабочага візіту прэм’ер-міністр абмяркуе з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным пытанні супрацоўніцтва. Акрамя таго, у Ніжнім Ноўгарадзе адбудзецца бізнес-форум для развіцця ўзаемадзеяння дзелавых колаў Беларусі і расійскага рэгіёна. Таксама кіраўнік беларускага ўрада наведае ПАТ «Завод «Чырвонае Сормава». Трэба сказаць, што праграмай візіту ў Ніжні Ноўгарад, акрамя іншага, запланавана наведванне аўтамабільнага завода, дзе прэм’ер-міністру прадэманструюць лінейку аўтамабіляў ГАЗ і галоўны канвеер зборкі аўтамабіляў прадпрыемства.

У Алматы 2-3 лютага пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Паводле даных ЕЭК, у парадку дня — макраэканамічная сітуацыя ў дзяржавах ЕАЭС і прапановы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця; правілы доступу да паслуг па міждзяржаўнай перадачы электраэнергіі ў рамках агульнага рынку; ход рэалізацыі сумеснага праекта «Еўразійскі аграэкспрэс»; змяненні ў палажэнне аб распрацоўцы, фінансаванні і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у прамысловай сферы і іншыя пытанні. Плануецца, што ў Алматы кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС прымуць удзел у пленарнай сесіі лічбавага форуму «Digital Almaty 2023: «Digital Almaty 2023: Лічбавае партнёрства ў новай рэальнасці». Акрамя таго, у Алматы адбудзецца рабочая сустрэча Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным.

Затым кіраўнік беларускага ўрада наведае Ульянаўск, дзе сустрэнецца з губернатарам Ульянаўскай вобласці Аляксеем Рускіх. Прадугледжваецца падпісанне пагаднення аб намеры стварыць міжнародны прамысловы комплекс па вытворчасці паўпрычэпаў на базе транспартных сродкаў ААТ «МАЗ» ва Ульянаўскай вобласці. Прэм’ер-міністр таксама наведае філіял ПАТ «Іл» — «Авіястар».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.