Вы тут

Іванец бачыць вялікія перспектывы для супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ ў сферы адукацыі


Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец бачыць даволі вялікія перспектывы супрацоўніцтва з Зімбабвэ па розных напрамках. Аб гэтым ён заявіў журналістам у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі, перадае БелТА.


«Сёння мы бачым даволі вялікія перспектывы супрацоўніцтва па розных напрамках. Гэта датычыцца і падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх напрамках, як аграпрамысловы комплекс, машынабудаванне, медыцынскія тэхналогіі. Тое, што запатрабавана ў любой краіне. Улічваючы, што сёння Зімбабвэ з’яўляецца краінай, якая дынамічна развіваецца, у першую чаргу яны маюць патрэбу ў кадрах», — сказаў Андрэй Іванец.

На палях візіту з удзелам членаў дэлегацый абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Немалаважны аспект — падрыхтоўка спецыялістаў для навуковай сферы і высокіх тэхналогій. «Хто робіць стаўку на тэхналогіі сёння, атрымае вынік ужо заўтра», — падкрэсліў міністр.

Ён асабліва адзначыў і такі напрамак, як падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняга звяна па рабочых спецыяльнасцях. Гэта актуальна для Зімбабвэ з улікам паставак у гэту краіну высокатэхналагічнай тэхнікі з Беларусі і планаў па развіцці вытворчага супрацоўніцтва.

Зімбабвэ багата на карысныя выкапні. «Але калі не падысці разумна да гэтага, то наўрад ці можна будзе атрымаць значны вынік», — звярнуў увагу Андрэй Іванец.

У час візіту Прэзідэнта ў Зімбабвэ падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж краінамі аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».