Вы тут

Прыродныя ландшафты, рэдкія расліны і жывёлы Беларусі прадстаўлены на фотавыставе ў НББ


Фотавыстава «Чырванаборскі край» адкрылася ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі БелТА ў бібліятэцы.


Выстава з’яўляецца вынікам работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе «Чырвоны Бор» з 21 па 30 жніўня 2022 года. Прадстаўлены здымкі вядомых беларускіх фатографаў, выкладчыкаў і студэнтаў — пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу «Маладзёжны погляд».

У экспазіцыю ўвайшлі фота прыродных ландшафтаў, лясных экасістэм, рэдкіх раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Фатаграфіі кранаюць чароўнымі краявідамі азёр, рэк і ручаёў, балот, узгоркаў, чорнаальховых лясоў, адчуваннем свабоднай прасторы і натуральнасцю Чырванаборскага краю. Зорнае неба і возера Ізубрыца, туман над возерам Белае, рака Свольна ўражваюць сваёй веліччу з вышыні птушынага палёту. Зачароўваюць партрэты зубра, зязюлі, зімародка, дынамічныя і характарныя фатаграфіі ласёў, аленяў і іншых жыхароў лесу.

Выстава пазнаёміць гледачоў не толькі з найбуйнейшым у Беларусі рэспубліканскім ландшафтным заказнікам, але і з архітэктурнай спадчынай, якая захавалася на поўначы Верхнядзвінскага раёна. Здымкі Успенскай царквы ў вёсцы Сар’я, руін палаца Гільзенаў і Шадурскіх у Асвеі, рэшткаў званіцы царквы Ефрасінні Полацкай у Росіцы не пакінуць гледачоў абыякавымі. Фотаработы прадстаўляюцца гледачам упершыню.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.