Вы тут

Урад прадаставіў Белгазпрамбанку гарантыю ў пагашэнні крэдыту БНБК


Урад прадаставіў сумеснаму беларуска-расійскаму адкрытаму акцыянернаму таварыству «Белгазпрамбанк» гарантыю ў пагашэнні астатку асноўнага доўгу па крэдыце, выдадзеным гэтым банкам ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя». Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 75 ад 30 студзеня 2023 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Размова ідзе аб астатку асноўнага доўгу ў суме больш за 1439,28 млн расійскіх рублёў. Крэдыт выдадзены на тэрмін да 29 снежня 2023 года ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам ад 28 ліпеня 2022 года.

Міністэрству фінансаў даручана аформіць ва ўстаноўленым парадку гарантыю ўрада пасля прадаўжэння тэрміну пагашэння крэдыту. Пры гэтым адклікана гарантыя ўрада, прадастаўленая ў адпаведнасці з абзацам трэцім ч.1 п.1 пастановы Саўміна нумар 388 ад 15 чэрвеня 2022 года. Тады гарантыя прадастаўлялася Белгазпрамбанку ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыце ў расійскіх рублях у суме, эквівалентнай $38 168 006,58, які выдадзены на тэрмін па 30 студзеня 2023 года ўключна для пагашэння запазычанасці па асноўнай суме доўгу па крэдыце, выдадзеным гэтым банкам БНБК у адпаведнасці з крэдытным дагаворам ад 30 ліпеня 2021 года.

Персанальная адказнасць за своечасовае пагашэнне, абслугоўванне і мэтавае выкарыстанне крэдыту ўскладзена на гендырэктара БНБК, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, намесніка прэм’ер-міністра, у веданні якога знаходзяцца пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.