Вы тут

У турыстычнай сферы занята каля 5% эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі


У турыстычнай сферы занята каля 5% эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі. Пра гэта распавёў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, паведамляе БелТА.


У беларусаў і гасцей краіны расце цікавасць да наведвання турыстычных аб’ектаў, адзначыў намеснік міністра. «Падарожнікаў становіцца больш і больш, але гэта толькі пачатак. Рэспубліканскі турыстычны конкурс „Пазнай Беларусь“ у тым ліку закліканы стварыць такую атмасферу, каб больш людзей хацелі падарожнічаць па розных кутках нашай краіны. Турыстычная сфера ў цэлым цікавая. Паводле афіцыйнай статыстыкі, каля 5% эканамічна актыўнага насельніцтва краіны занята ў турыстычнай сферы, а гэта амаль 200 тыс.чалавек», — сказаў Алег Андрэйчык.

У Беларусі стартаваў турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь». Тэматыкай мерапрыемства стаў Год міру і стварэння. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя. Заяўкі на ўдзел прымае Нацыянальнае агенцтва па турызме з 1 лютага па 30 верасня. Конкурс закліканы стымуляваць канкурэнтаздольнасць рынку турыстычных паслуг Беларусі і заахвочваць за ўклад у развіццё туріндустрыі. Конкурс спрыяе стварэнню станоўчага іміджу Беларусі як краіны, прывабнай для турыстаў і экскурсантаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.